Зарава́р Андранік (, да 1991 — «Кастрычніцкая») — станцыя Ерэванскага метрапалітэна.

Гісторыя Адкрылася 26 снежня 1989 года на дзейнай пляцоўцы.

У 1991 годзе станцыя «Акцемберан» («Кастрычніцкая») была пераназвана ў «Заравар Андранік» («Ваявода Андранік»).

Апісанне Станцыя размешчана ў цэнтры Ерэвана, у раёне Кентрон (даслоўны пераклад — «цэнтр») з выхадам да праспекта Тыграна Меца (Тыграна Вялікага), вуліцам Агатангехоса і Харэнацы, Сабора Рыгора Асветніка, помніка Ваяводзе Андраніку і рынка. Станцыя атрымала сваю назву ў гонар аднаго з лідараў армянскага нацыянальна-вызвольнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, нацыянальнага героя армянскага народа — Андраніка Таросавіча Азаняна, больш вядомага, як Заравар Андранік (Ваявода Андранік).

Спасылкі "Зоравар Андраник" на новом "Мире метро" Материал о станции на сайте "Мир метро"

Катэгорыя:Станцыі Ерэванскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:1989 год у Ерэване