Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» (EU-Eastern Partnership Culture And Creativity Programme) — праграма, якая створана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Яе галоўная мэта — забяспечыць падтрымку культурных і крэатыўных індустрый, а таксама спрыяць павелічэнню іх унёску ва ўстойлівае гуманітарнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украінеhttps://www.culturepartnership.eu/be/page/about Мэты Праграммы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць».
Прыярытэты Праграмы Фарміраванне агульнага плана дзеянняў Узаемавыгаднае партнёрства Стварэнне спрыяльнага клімату для культуры Назапашванне вопыту, навучанне і спадчына Нарошчванне патэнцыялу крэатыўных і культурных індустрый Развіццё культурных арганізацый Усходняга партнёрства ў еўрапейскай культурнай прасторы Культура і крызісhttps://www.culturepartnership.eu/en/page/about Прыярытэты Праграмы
Прамежкавыя і чакаемыя вынікі Адным з кірункаў праграмы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі журналістаў, якія асвятляюць культурную тэматыку.
У красавіку 2016 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў СМІ і грамадскасці з былым рэдактарам BBC, незалежным прадзюсарам з Вялікабрытаніі Джорджам Керы.
З лістапада 2016 да красавіка 2017 года запланаваны майстар-класы па асновах культурнай журналістыкі для прадстаўнікоў СМІ і блогераў з удзелам міжнародных медыяэкспертаў.
Выканаўцы Бюджэт Праграммы складае €4,2 мільёны, разлічана яна на 3 гады — з 2015 па 2018 г.
Праграма можа выступаць ініцыятарам іншых праектаў, разлічаных на культурніцкія даследаванні, пашырэнне інтарэсаў да культурных падзей і развіцце патэнцыялу ў сферы каммунікацыі. Адным з найбольш прыкметных праектаў у рамках Праграмы стала ініцыятыва «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».
Праект курыруецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам Брытанскага Савета ў партнёрстве з Фондам Сорас-Малдова, Нацыянальным цэнтрам культуры ў Польшчы і Гётэ-Інстытутам.
Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз