У́смань ,Усманка () — рака ў Расіі, левы прыток ракі Варонеж. Працякае па Варонежскай і Ліпецкай абласцях. У ніжнім цячэнні называецца Усманка.

Даўжыня ракі — 151 км, плошча вадазборнага басейна — 2840 км². Бярэ пачатак і цячэ па Окска-Данской раўніне. Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады — за 117 км ад вусця — 1,99 м³/сек. Сярэдняя шырыня ракі — 10—20 метраў, на разліве да 50 м. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня, раскрываецца ў канцы сакавіка — красавіку.

Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння.

У басейне ракі Варонежскі запаведнік.

Літаратура Усмань //

Спасылкі Река Усмань // Государственный водный реестр РФ Воронежский государственный природный биосферный заповедник им. В. М. Пескова

Катэгорыя:Рэкі Варонежскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ліпецкай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона