Фармінгтан () — горад на паўднёвым захадзе ЗША ў акрузе Сан-Хуан штата Нью-Мексіка. Насельніцтва 45 877 чалавек (перапіс 2010). Эканамічная сталіца рэгіёну Чатыры вуглы. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, Фармінгтан мае плошчу 69,9 км², з якіх 1,0 км² (1,43 %) — вада.

На захад ад Фармінгтана знаходзіцца індзейская рэзервацыя народа наваха, на паўночным захадзе — індзейская рэзервацыя Ют-Маўнтын індзейцаў племя Юта, а на паўночны ўсход — індзейская рэзервацыя Сазерн-Ют. Прыкладна ў 64 км на паўночны захад ад горада размешчаны нацыянальны парк Меса-Вердэ, а за 80 км на паўднёвы ўсход — нацыянальны гістарычны парк Чака.

Катэгорыя:Гарады Нью-Мексіка