Зуша () — рака ў Тульскай і Арлоўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Ака.
Рака бярэ пачатак у Каменскім раёне Тульскай вобласці. Працякае праз Карсакоўскі і Навасільскі раёны, у паўднёва-заходнім напрамку, а потым, каля горада Навасіль, даволі крута паварочвае на паўночны захад, праходзіць у Мцэнскім раёне і ўпадае ў раку Аку каля вёскі Гарадзішча, на мяжы з Болхаўскім раёнам.
Даўжыня Зушы 234 кіламетры, жыўленне ракі пераважна снегавое, расход вады каля горада Мцэнск каля 28 м³/сек.
Катэгорыя:Рэкі Тульскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Арлоўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)