Паўночна-Алічурскі хрыбет (ранейшая назва — Базардарынскі хрыбет) — горны хрыбет на Паміры, у Таджыкістане. Размешчаны паміж ракой Мургаб і Сарэзскім возерам на поўначы і ракой Алічур і возерам Яшылькуль на поўдні. Служыць усходнім працягам Рушанскага хрыбта.

Хрыбет складзены гранітоідамі, мэтамарфічнымі і гліністымі сланцамі, пясчанікамі і вапнякамі. Вялікая колькасць ледавікоў — каля 470, агульная плошча якіх дасягае 295 км². Пануюць ландшафты камяністага высакагор'я са скаламі і асыпкамі, у ніжніх частках схілаў пераважае разрэджаная расліннасць халоднай высакагорнай пустыні.

Літаратура

Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана Катэгорыя:Горы Таджыкістана