Кучу́кскае, Кучук () — горка-салёнае возера ў Алтайскім краі Расіі, у Кулундзінскім стэпу.

Плошча паверхні возера 181 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 11,5 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,5—3 м. Плошча вадазбору 3240 км². Аб'ём вады 0,48 км². Мінералізацыя вады ад 216 да 310 г/л. Катлавіна возера круглаватай формы, размешчана ў бяссцёкавым міжрэччы рэк Об і Іртыш. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія берагі абрывістыя, вышынёй да 10—12 м. З усходу ў возера ўпадае рака Кучук. Таксама ўпадаюць некалькі часовых вадатокаў. Возера злучаецца пратокай з Кулундзінскім возерам, з'яўляючыся яго палеазалівамКучукское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России».

У возеры здабываецца мірабіліт.

Літаратура

Спасылкі Озеро Кучукское // Государственный водный реестр РФ Кучукское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Азёры Расіі Катэгорыя:Геаграфія Алтайскага края Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры