Жазэфіна Чоба Тапалі (; ) — албанскі палітык, спікер Народнага сходу Албаніі з 3 верасня 2005 па 10 верасня 2013, намеснік лідара Дэмакратычнай партыі Албаніі.

Біяграфія Вывучала матэматыку і права ў Універсітэце імя Л. Гуракучы, затым скончыла аспірантуру па міжнародных адносінах у Універсітэце Падуі. У 2010 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэце Тыраны з дысертацыяй на тэму «Роля нацыянальнага парламента ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі краіны». Валодае анлійскай, рускай, французскіай і італьянскай мовамі.

Пасля заканчэння вучобы ўладкавалася на працу ў Інстытут даследавання кукурузы ў Шкодэры, а затым — у мясцовую гандлёва-прамысловую палату. У 1995—1996 гадах выкладала ва Універсітэце імя Л. Гуракучы ў Шкодэры. У 1990-х гадах далучылася да Дэмакратычнай партыі Албаніі, у 2000 годзе стала намеснікам яе лідара.

На выбарах 1996 года ўпершыню атрымала мандат дэпутата парламента, працавала ў Камітэце па прававых і канстытуцыйных пытаннях. У верасні 2005 года абрана старшынёй парламента. Гэта самая высокая пасада ў краіне, якую калі-небудзь жанчына займала ў Албаніі.

Пасля выбараў у 2009 годзе быў пераабрана старшынёй парламента.

У 2010 годзе ўзнагароджана Міжземнаморскай прэміяй за яе працу ў інтарэсах свету.

У 2012 годзе актыўна ўдзельнічала у адзначэнні 100-гадовага юбілею незалежнасці і Masakra e 26 shkurtit, Topalli: Të kërkohet faljeFiring of 22 intellectuals, Topalli: Heirs, should apologize for crimes of their fathers.

Замужам, мае дваіх дзяцей (сын і дачка).

Спасылка NATO Parliamentary Assembly

Катэгорыя:Выпускнікі Тыранскага ўніверсітэта Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Албаніі Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі Албаніі