Пратва́ () — рака ў Маскоўскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 282 км. Плошча вадазбору 4620 км². Сярэдні расход вады каля 25 м³/с (каля вёскі Спас-Загор'е 19,8Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» м³/с). Сярэдні шматгадовы сцёк 625 км³/год. Пачынаецца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы, у напрамку на захад ад вёскі Мокрае (Мажайскі раён). Упадае ў Аку каля вёскі Дракіна (Серпухаўскі раён). Замярзае ў лістападзе, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Сярод прытокаў: Аложа, Іча, Бароўна, Угодка, Лужа, Мжут, Руць і інш.
На рацэ гарады Вярэя, Бо́раўск, Обнінск, Пратвіно́.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии»
Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Калужскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)