Трубаправо́д — інжынерна-тэхнічнае збудаванне, прызначанае для транспарціроўкі газападобных, вадкіх, пылападобных рэчываў, а таксама цвёрдых рэчываў у выглядзе раствора / завісі пад уздзеяннем розніцы ціскаў у папярочных перасеках трубы. Аснова трубаправоднага транспарту.
Класіфікацыя трубаправодаў У залежнасці ад месцазнаходжання трубаправода: Надземны / наземны Падземны Падводны Плывучы
У залежнасці ад рэчыва, якое транспартуецца: Вадаправод Паветравод Газаправод Прадуктаправод — напрыклад, нафтаправод, аміякаправод, гідратранспарт карысных выкапняў.
Іншыя: Пнеўматычная пошта — выкарыстанне паветра пад ціскам для перасоўвання па трубах фізічных аб’ектаў (часцей за ўсё, стандартызаваных капсул з аб’ектамі невялікай масы і аб’ёму). Цеплаправод (гл. цеплавая сетка) Каналізацыя — адвод сцёкаў праз сістэму трубаправодаў.
Часткі трубаправодаў У склад трубаправодаў уваходзяць: кампрэсарная станцыя, краны, трубаправодная арматура, заглушкі, клапаны і гэтак далей.
Прававыя нормы Пастанова МНС Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2007 г. № 20 «Аб зацвярджэнні Правілаў будовы і бяспечнай эксплуатацыі тэхналагічных трубаправодаў»
Цікавыя факты У 2004 годзе кантрабандысты з Эстоніі і Расіі здолелі ўвесці ў нелегальную эксплуатацыю «водкаправод».
Гл. таксама Трубаўкладчык
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Трубаправодны транспарт