Святлафо́р — прылада аптычнай сігналізацыі, прызначаная для рэгулявання руху людзей, аўтамабіляў, веласіпедаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, цягнікоў чыгункі і метрапалітэна, рачных і марскіх суднаў.

Гісторыя Першы святлафор быў усталяваны 10 снежня 1868 года ў Лондане поруч будынку Брытанскага парламента. Яго вынаходнік - Дж. П. Найт () — быў спецыялістам па чыгуначных семафорах. Святлафор кіраваўся ўручную і меў два семафорных крыла: паднятыя гарызантальна азначалі сігнал "стоп", а апушчаныя пад вуглом у 45° - рух з асцярогай. У цёмны час сутак выкарыстоўваўся круцельны газавы ліхтар, з дапамогай якога падаваліся, адпаведна, сігналы чырвонага і зялёнага колераў. Святлафор выкарыстоўваўся для палягчэння пераходу пешаходаў праз вуліцу, а яго сігналы прызначаліся для транспартных сродкаў. 2 студзеня 1869 года газавы ліхтар святлафора выбухнуў, параніўшы паліцыянта, што кіраваў святлафорам.

Першая аўтаматычная сістэма святлафораў (здольная да пераключэння без непасрэднага ўдзелу чалавека) была распрацавана і запатэнтавана ў 1910 годзе Эрнстам Сірынам () з Чыкага. Яго святлафор выкарыстоўваў непадсветленыя надпісы Stop і Proceed.

Вынаходнікам першага электрычнага святлафора можа, відаць, лічыцца Лестэр Вайр () з Солт-Лейк-Сіці (штат Юта, ЗША). У 1912 годзе ён распрацаваў (але не запатэнтаваў) святлафор з двума круглымі электрычнымі сігналамі (чырвонага і зялёнага колеру).

5 жніўня 1914 года ў Кліўлендзе (штат Агая, ЗША) Амерыканская святлафорная кампанія () усталявала на перакрыжаванні 105-й вуліцы і авеню Эўкліда чатыры электрычных святлафора канструкцыі Джэймса Хога (). Яны мелі чырвоны і зялёны сігнал і, пераключаючыся, выдавалі гукавы сігнал. Сістэма кіравалася паліцыянтам, якія сядзеў у шкляной будцы на скрыжаванні. Святлафоры задавалі правілы руху, аналагічныя прынятым у сучаснай Амерыцы: паварот направа ажыццяўляўся ў любы час пры адсутнасці перашкод, а паварот налева - на зялёны сігнал вакол цэнтра перакрыжавання.

У 1920 годзе трохкаляровыя святлафоры з выкарыстаннем жоўтага сігналу былі ўсталяваны ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША) і Нью-Ёрку. Аўтарамі вынаходстваў былі, адпаведна, Уільям Потс () і Джон Ф. Харыс ().

У Еўропе аналагічныя святлафоры былі ўпершыню ўсталяваны ў 1922 годзе ў Парыжы на скрыжаванні Ру дэ Рыволі () і Севастопальскага бульвара () і ў Гамбургу на пляцы Стэфанплатц (). У Англіі — у 1927 годзе ў горадзе Вулвергемптане ().

У СССР першы святлафор усталявалі 15 студзеня 1930 года ў Ленінградзе на скрыжаванні праспектаў 25 Кастрычніка і Валадарскага (цяпер Неўскага і Ліцейнага праспектаў). А першы святлафор у Маскве з'явіўся 30 снежня таго ж года на куце вуліц Пятроўка і Кузнецкі Мост.

У сувязі з гісторыяй святлафора часта згадваюць імя афраамерыканскага вынаходніка Гарэта Моргана (), які запатэнтаваў у 1922 годзе святлафор арыгінальнай канструкцыі. Існуе ўстойлівы міф пра вялікі ўплыў Моргана на развіццё святлафораў, аднак у рэчаіснасці ён толькі адзін са шматлікіх вынаходнікаў разнастайных святлафораў пачатку XX стагоддзяhttp://www33.brinkster.com/iiiii/trfclt/ .

У сярэдзіне 1990-х былі вынайдзены зялёныя святлодыёды з дастатковай яркасцю і чысцінёй колеру, і пачаліся эксперыменты са святлодыёднымі святлафорамі. Масква стала першым горадам у Расіі, у якім святлодыёдныя святлафоры сталі ўжывацца масаваhttp://www.kit-e.ru/articles/led/2004_5_12.php.

Тыпы святлафораў Вулічныя і дарожныя святлафоры Аўтамабільныя святлафоры

Найбольш распаўсюджаны святлафоры з сігналамі (звычайна круглымі) трох колераў: чырвонага, жоўтага і зялёнага. У некаторых краінах замест жоўтага выкарыстоўваецца аранжавы колер. Сігналы могуць быць размешчаны як вертыкальна (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца зверху, а зялёны - знізу), гэтак і гарызантальна (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца злева, а зялёны - справа). Пры адсутнасці іншых, адмысловых святлафораў яны рэгулююць рух усіх тыпаў транспартных сродкаў і пешаходаў. Часам сігналы святлафора дапаўняюць адмысловым табло зваротнага адліку часу, якое паказвае колькі секунд яшчэ будзе гарэць сігнал. Часцей за ўсё табло зваротнага адліку робяць для зялёнага сігналу святлафора, але ў шэрагу выпадкаў табло адлюстроўвае і пазасталы час чырвонага сігналу.

Практычна паўсюдна чырвоны сігнал святлафора забараняе рух, жоўты забараняе выезд на засцярожаны святлафорам участак, але дапушчае завяршэнне яго праезду, а зялёны - дазваляе рух. Распаўсюджана, але не паўсюдна, выкарыстанне спалучэння чырвонага і жоўтага сігналаў, якое пазначае хуткае ўключэнне зялёнага сігналу. Часам зялёны сігнал уключаецца адразу пасля чырвонага без прамежкавага жоўтага, але не наадварот. Дэталі ўжывання сігналаў адрозніваюцца ў залежнасці ад прынятых у той ці іншай краіне Правіл дарожнага руху.

Існуюць святлафоры з двух секцый - чырвонай і зялёнай. Такія святлафоры звычайна ўсталёўваюцца на пунктах, дзе аўтамабілі прапускаюцца ў індывідуальным парадку, напрыклад, на памежных пераходах, пры ўездзе ці выездзе з аўтастаянкі, ахоўванай тэрыторыі і да т.п.

Могуць таксама падавацца перарывістыя сігналы, сэнс якіх залежыць ад мясцовага заканадаўства. У Беларусі і ў шматлікіх краінах Еўропы перарывісты зялёны сігнал азначае хуткае пераключэнне да жоўтага. Аўтамабілі, які набліжаюцца да святлафора з перарывістым зялёным сігналам, могуць прыняць меры да своечасовага тармажэння, каб пазбегнуць выезду на засцярожанае святлафорам скрыжаванне ці пераход на забараняльны сігнал. Перарывісты жоўты сігнал патрабуе зменшыць хуткасць для праезду скрыжавання ці пешаходнага пераходу (напрыклад, у начны час, калі рэгуляванне не патрабуецца з-за нізкай інтэнсіўнасці руху). Часам для гэтых мэт ужываюцца адмысловыя святлафоры, якія складаюцца з адной жоўтай секцыі, якая мігціць, ці двух жоўтых секцый, якія мігцяць напераменку.

Стрэлкі і стрэлкавыя секцыі

На святлафорах могуць быць дадатковыя секцыі ў выглядзе стрэлак ці контураў стрэлак, якія рэгулююць рух у тым ці іншым кірунку. Правілы (ў краінах былога СССР) такія: Контурныя стрэлкі на чырвоным (жоўтым, зялёным) фоне - гэта звычайны святлафор, які дзейнічае толькі ў зададзеным кірунку. Суцэльная зялёная стрэлка на чорным фоне дазваляе праезд, але не дае перавагі пры раз'ездзеПДР Украіны. Праезд перакрыжаванняў.ПДР Украіны. Святлафоры..

У некаторых гарадах на святлафорах сустракаюцца заўсёды ўключаныя зялёныя секцыі, выкананыя ў выглядзе таблічкі з зялёнай стрэлкай. Яны сігналізуюць пра тое, што паварот направа дазволены і на чырвоны. Аднак, у адрозненне ад "сапраўднай" дадатковай секцыі, такія стрэлкі дазваляюць, але не абавязваюць кіроўцу паварочваць. Такім чынам, кіроўца, які жадае ехаць прама, можа спакойна займаць гэты рад, а кіроўцы, якія стаяць ззаду і жадаюць павярнуць направа па такой "стрэлцы", павінны чакаць.

У кіроўчым асяроддзі, каб адрозніваць такія стрэлкі-таблічкі ад стрэлак-дадсекцый, яны называюцца "кардонкамі".

Святлафор з перарывістым чырвоным сігналам Чырвоны перарывісты сігнал (як правіла, на святлафорах з адной ці дзвюма чырвонымі секцыямі, што мігцяць па чарзе) выкарыстоўваецца для засцярогі скрыжаванняў з трамвайнымі лініямі пры набліжэнні трамвая, мастоў пры разводцы, участкаў дарог побач з узлётна-пасадкавай паласой аэрапортаў пры ўзлёце і пасадцы самалётаў на небяспечнай вышыні. Гэтыя святлафоры аналагічныя тым, што выкарыстоўваюцца на чыгуначных пераездах (гл. ніжэй).

Святлафор, які ўсталёўваецца на чыгуначных пераездах Складаецца з двух гарызантальна размешчаных чырвоных ліхтароў і, на часцы пераездаў, аднаго ліхтара месяцава-белага колеру. Белы ліхтар размешчаны паміж чырвонымі, ніжэй ці вышэй іх узроўня. Значэнне сігналаў наступнае: два чырвоных ліхтара, якія мігцяць па чарзе - рух праз пераезд забаронены; дадзены сігнал звычайна суправаджаецца гукавой сігналізацыяй (званком); белы перарывісты ліхтар азначае, што тэхнічная сістэма пераезду знаходзіцца ў спраўнасці. Ён не гарыць, калі пераезд зачынены ці зачыняецца, і таму бела-месяцавы ліхтар часта няправільна лічаць дазвалялым сігналам.

Рэверсіўны святлафор

Для рэгулявання руху па палосах праезнай часткі (асабліва там, дзе магчымы рэверсіўны рух), ужываюць адмысловыя святлафоры кантролю паласы (рэверсіўныя). У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй пра дарожныя знакі і сігналы такія святлафоры могуць мець два ці тры сігналы: чырвоны Х-падобны сігнал забараняе рух па паласе; зялёная стрэлка, накіраваная ўніз, дазваляе рух; дадатковы сігнал у выглядзе дыяганальнай жоўтай стрэлкі інфармуе пра змену рэжыму працы паласы і паказвае кірунак, у якім яе неабходна пакінуць.

Святлафоры для маршрутных транспартных сродкаў Для рэгулявання руху маршрутных транспартных сродкаў (трамваяў, аўтобусаў, тралейбусаў) выкарыстоўваюць адмысловыя святлафоры, выгляд якіх адрозніваецца ад краіны да краіны.

У Беларусі Правіламі дарожнага руху прадугледжана выкарыстанне Т-падобнага святлафора з "чатырма круглымі сігналамі бела-месяцавага колеру". Верхнія сігналы выкарыстоўваюцца для ўказання дазволеных кірункаў руху (налева, прама, направа), а ніжні - дазваляе пачаць рух. Таксама ў апошнія гады ў тых выпадках, калі кірунак руху маршрутных транспартных сродкаў толькі адзін, ці для ўсіх кірункаў рух дазваляецца заўсёды адначасова, ужываюць часам святлафор у выглядзе звычайнай адзінкавай круглай секцыі з запаленай літарай "Т" жоўтага колеру, што дазваляе рух, калі гарыць, і забараняе, калі не гарыць.

У Швейцарыі для гэтай мэты выкарыстоўваецца асобны сігнал аранжавага колеру (уключаны ўвесь час, ці які мігціць перапынна).

У краінах Паўночнай Еўропы выкарыстоўваюцца святлафоры з трыма секцыямі, якія супадаюць па размяшчэнню і прызначэнню са стандартнымі святлафорамі, але маюць белы колер і форму знакаў: "S" - для сігналу, што забараняе рух, "-" - для папераджальнага сігналу, стрэлка кірунку руху - для дазваляльнага сігналу.

Таксама існуюць святлафоры на трамвайных станцыях (канцавых) - гэта значыць па-за аўтамабільных дарог, што маюць па 2 секцыі - чырвоную і зялёную. Яны служаць для вызначэння парадку адпраўлення трамвайных цягнікоў з розных шляхоў станцыі.

Не існуе міжнароднага стандарту для святлафораў для маршрутных транспартных сродкаў, і яны могуць моцна адрознівацца нават у суседніх краінах. У якасці прыкладу ніжэй даюцца сігналы такіх святлафораў у Бельгіі і Нідэрландах:

Значэнне сігналаў (злева направа)

Дазваляецца рух прама Дазваляецца рух налева Дазваляецца рух направа Дазваляецца рух ва ўсіх кірунках (аналагічна зялёнаму сігналу аўтамабільнага святлафора) Рух забараняецца, за выключэннем тых выпадкаў, калі для спынення патрабуецца экстранае тармажэнне (аналагічна жоўтаму сігналу аўтамабільнага святлафора) Рух забараняецца (аналагічна чырвонаму сігналу аўтамабільнага святлафора)

З-за свайго спецыфічнага выгляду нідэрландскі святлафор атрымаў мянушку negenoog, гэта значыць "дзевяцівока".

Святлафор для пешаходаў

Такія святлафоры рэгулююць рух пешаходаў праз пешаходны пераход. Як правіла, ён мае два тыпы сігналаў: дазваляльны і забараняльны. Звычайна для гэтай мэты выкарыстоўваюць адпаведна зялёнае і чырвонае святло. Самі сігналы маюць розную форму. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць сігналы ў выглядзе сілуэту чалавека: чырвоны - што стаіць, зялёны - што ідзе. У ЗША чырвоны сігнал часта вырабляюць у выглядзе сілуэту паднятай далоні (жэст "стоп"). Часам выкарыстоўваюць надпісы "стойце" і "ідзіце" (ў англійскай мове "stop" і "walk", у іншых мовах - аналагічна). У сталіцы Нарвегіі для забароны руху пешаходаў выкарыстоўваюцца дзве стаячыя постаці, афарбаваныя чырвоным колерам. Робіцца гэта для таго, каб людзі, якія слаба бачаць, ці пакутуюць дальтанізмам, маглі зразумець: можна ім ісці, ці трэба стаяць.

На ажыўленых магістралях усталёўваюць звычайна аўтаматычныя святлафоры. Але часта ўжываецца і варыянт, калі святлафор пераключаецца пасля націску адмысловай кнопкі і дазваляе пераход на працягу вызначанага часу пасля гэтага.

Сучасныя святлафоры для пешаходаў дадаткова абсталёўваюць таксама гукавымі сігналамі, прызначанымі для сляпых пешаходаў, а часам і табло зваротнага адліку часу.