Лазянкоўскі мост () — пяціпралётны стальны аўтамабільны мост цераз Віслу ў Варшаве, Польшча. Збудаванне мае 423 м у даўжыню і 28 м у шырыню. На мосце існуюць па тры паласы для руху ў кожным кірунку і тратуары для пешаходаў. Назва звязана з паркам Лазенкі і Лазянкоўскім палацам, якія размешчаны на паўднёвы захад ад моста.

Генеральны план Варшавы, які прадугледжваў будаўніцтва Лазянкоўскага моста быў зацверджаны ў 1960-х гадах. Праект моста быў распрацаваны брыгадай інжынераў бюро «Транспраект» пад кіраўніцтвам Ежы Мазура. Будаўніцтва вялося з 1971 па 1974 год. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 22 ліпеня 1974 года ў Дзень адраджэння Польшчы, пра што сведчыць бронзавая мемарыяльная дошка, усталяваная на паўднёвай балюстрадзеStanisław Ciepłowski: Napisy pamiątkowe w Warszawie XVII—XX w.. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1987, s. 34. ISBN 83-01-06109-X. Мост стаў працягам алеі Народнай Арміі і ўвайшоў у склад новай Лазянкоўскай трасы.

З 1981 да 1998 года ён насіў назву «Лазянкоўскі мост імя генерала Зыгмунта Бэрлінга» ў гонар польскага военачальніка, удзельніка Другой сусветнай вайны, але гэтая назва практычна не выкарыстоўвалася.

Пасля адкрыцця мост неаднаразова падвяргаўся рамонту. У 1975 годзе на мосце адбыўся першы пажар. Найбуйнейшы пажар адбыўся 14 лютага 2015 года — гарэлі дошкі, дэмантаваныя з тэхнічнага памоста. З-за пашкоджанняў канструкцый моста ён быў закрыты на некалькі месяцаў на рэканструкцыю. Былі цалкам заменены канструкцыі моста. Паўторнае адкрыццё моста адбылося 28 кастрычніка 2015 годаMost Łazienkowski otwarty. «Gazeta Wyborcza», s. 4, 29 października 2015..

Аўтамабільны рух на мосце досыць інтэнсіўны. У сярэднім па ім праязджае 117 752 аўтамабіляў за дзень (паводле даных 2015 года)Tysiące pojazdów na mostach. Gdzie najwięcej?.

Спасылкі

Катэгорыя:Масты, пабудаваныя ў 1974 годзе Катэгорыя:Масты Польшчы Катэгорыя:Масты цераз Віслу Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Варшавы