Генадзь Іосіфавіч Удавенка (22 чэрвеня 1931, Крывы Рог, Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР — 12 лютага 2013, Кіеў, Украіна) — украінскі дыпламат і палітык. Народны дэпутат Украіны 3-га і 4-га скліканняў. Міністр замежных спраў Украіны (1994—1998), старшыня Народнага Руху Украіны (1999—2003), 52-і прэзідэнт Генеральнай Асамблеі ААН, член Савета прэзідэнтаў Генеральнай Асамблеі ААН. Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН. Балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 1999 году, атрымаў 319 778 галасоў — 1,27 %, сёмае месца.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Міністры замежных спраў Украіны Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Украіны пры ААН Катэгорыя:Члены СНБА Украіны