Дзмітрый Айдаў (нар. , , РСФСР) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы «Сормавіч» з роднага Ніжняга Ноўгарада, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Электроніка» (які пазней змяніў назву на «Волга»), з якім прайшоў шлях ад аматарскага чэмпіянату да Першага дывізіёна. У 2010 годзе перайшоў у іншы ніжагародскі клуб — «Ніжні Ноўгарад», але ў 2012 годзе, пасля аб’яднання клубаў, зноў апыныўся ў «Волзе», у складзе якой дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У 2013 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якому па выніках сезону 2013/14 дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён пасля васьмігадовага перапынку. У сезоне 2014/15 выступаў у ФНЛ за махачкалінскі «Анжы», а ў чэрвені 2015 года стаў іграком тульскага «Арсенала». Гэты клуб стаў трэцім запар, якому абаронца дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2016/17 страціў месца ў асноўным складзе «Арсенала» і быў пераведзены ў моладзевую каманду.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду беларускаму клубу «Гомель»"Гомель" арендовал у тульского "Арсенала" 34-летнего защитника Айдова. У складзе «Гомеля» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У чэрвені 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў беларускую камандуДмитрий Айдов покинул "Гомель", аднак у ліпені зноў далучыўся да «Гомеля» да канца сезонуДмитрий Айдов вернулся в "Гомель". У пачатку 2018 года стаў капітанам беларускай каманды. У чэрвені 2018 года пакінуў «Гомель»Дмитрий Айдов покинул "Гомель".

У 2019—2020 гадах выступаў на аматарскім узроўні за ніжагародскі «Лакаматыў-НН».

У жніўні 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ па справе аб дагаварных матчах, а ў лістападзе 2020 года быў пажыццёва адхілены ФІФА ад любой футбольнай дзейнасці па ўсім свецеНовости. Гол Брессана не спас .

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007)