Канстанцін Лявонавіч Аганесян (; 19 снежня 1911, Тыфліс — 4 чэрвеня 1984, ЕрэванՀՈՎՀԱՆՆԻՍՅԱՆ Կոստանդին Լևոնի // Армянская краткая энциклопедия) — армянскі савецкі архітэктар і археолаг. Доктар архітэктуры (1967), Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961). Ён быў кіраўніком археалагічнай экспедыцыі, якая займалася раскопамі старажытнага Урарцкага горада Эрэбуні (размешчанага на ўзгорку Арын-Берд, ці «крывавая крэпасць», у Ерэване).

Біяграфія

Канстанцін Аганесян нарадзіўся 19 снежня 1911 года ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі) у сям'і медыка Лявона Аганесяна (1885—1970). Скончыў Ерэванскі Політэхнічны інстытут у 1932 годзе і адразу ж пачаў працаваць пад кіраўніцтвам армянскіх архітэктараў Аляксандра Таманяна і Мікалая Буніяцяна (у 1933—1934 і 1934—1941 гадах адпаведна) Anon. «Հովհաննիսյան, Կոստանդին». Армянская советская энциклопедия. том VI, 1980, c. 570.. У якасці архітэктара Аганесян спраектаваў мноства савецкіх шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб'ектаў, якія былі пабудаваны ў Ерэване і наваколлі. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

У 1950 годзе ён быў прызначаны кіраўніком прац археалагічнай каманды, што займалася раскопамі старажытнай Урарцкай крэпасці Эрэбуні, размешчанай да паўднёвага ўсходу ад сучаснага Ерэвана. Менавіта Аганесян першым вызначыў узгорак Арын-Берд як месцазнаходжанне Эрэбуні, засноўваючыся на надпісах знойдзеных у наваколлі горадаChahin. Kingdom of Armenia, p. 79.. Аганесян скарыстаў тое, што засталося ад Эрэбуні, у якасці глебы для рэканструкцыі крэпасці і аднаўлення яе выгляду на момант пабудовы ў 782 годзе да н.э.Guzsik, Tamás. Selected passages from the history of the Armenian Architecture I. — Prehistoric Era, Antiquity . Periodica Polytechnica , p. 43. October 11, 2006. Retrieved July 24, 2008..

Раскопы Эрэбуні працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, і Аганесян заставаўся іх кіраўніком да 1969 года. Аганесян узначальваў Упраўленне па ахове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Дзяржбуда Армянскай ССР 1953 па 1979 год. Ён быў таксама прафесарам у сваёй Альма-матэр, выкладаючы ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце з 1955 па 1971 год.

Асноўныя пабудовы Жылы дом Хімкамбіната ў Кіравакане. Жылы дом МУС па пр. Баграмяна ў Ерэване. Упраўленне міліцыі (цяпер МУС РА) у Ерэване. Пажарнае дэпо ў Ерэване.

Сачыненні Էրեբունի, Ե․, 1968; Էրեբունիի որմնանկարները, Ե․, 1973; Ճարտարապետական հուշարձանների վերանորոգումը Սովետական Հայաստանում, Ե․, 1978; Зодчий Трдат, Е․, 1951; Архитектура Тейшебаини, Е․, 1955 /Археологические раскопки в Армении, № 6, Кармир Блур IV/; Архитектура Эребуни, Е․, 1961 /Археологические раскопки в Армении, № 9, Арин Берд I/; Эребуни /соавтор/, М․, 1979; Крепость Эребуни, Е․, 1980.

Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961). Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Армянскай ССР (1957).

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Архітэктары СССР