Ха́нты (саманазвы ханти, хандэ, кантэк, літаральна «людзі») — угорскі народ, карэнныя насельнікі Заходняй Сібіры. Агульная колькасць — 31 500 чал. (2010 г.). З іх 30 943 чал. жывуць у Расіі (пераважна ў Цюменскай і Томскай абласцях), 429 чал. у Казахстане (2009 г.), 14 у Беларусі (2009 г.).
Ханты маюць агульнае паходжанне з венграмі і мансі. У першай палове 2 тысячагоддзя н. э. яны паспяхова каланізавалі землі ўздоўж рэк Об і Іртыш. У гэты перыяд узнікаюць дзяржаўныя ўтварэнні на чале мясцовых дынастый князёў. У канцы XV — XVI стст. ханты былі заваяваны рускімі, аднак некаторыя дзяржаўныя ўтварэнні працягвалі існаваць да пачатку XIX ст.
Рускія казакі, чыноўнікі і перасяленцы доўгі час называлі хантаў асцякі (Остяк. Мяркуюць, што слова мае цюркскае паходжанне або было запазычана з мовы хантаў і значыць прыналежнасць да ракі Об. Самі ханты падзяляліся на рэгіянальныя групы, што зваліся ад наймення мясцовай ракі. Агульная назва ханты канчаткова замацавалася толькі ў першай трэці XX ст.
Паходжанне Археолагі звязваюць паходжанне ранніх уграў, агульных продкаў венграў, ханты і мансі з саргацкай і кулайскай археалагічнымі культурамі поўдню Заходняй Сібіры ранняга жалезнага векаКулайская культура в гунно-сарматское время (II в. до н. э.—V в. н. э.)Кулайская культура в гунно-сарматское время Часть II. Заняпад гэтых культур у сярэдзіне I тысячагоддзя н. э. выклікаў міграцыю часткі ўграў на захад і на поўнач. Паўночная галіна ўжо ў VI — IX ст. падзялілася на ханты і мансі. Продкі ханты насялялі тэрыторыі на ўсход і поўнач ад мансі.
На мяжы I і II тысячагоддзяў н. э. сфарміраваліся паўночная, паўднёвая і ўсходняя групы ханты. Пры захаванні аднолькавых керамікі, гліняных антрапаморфных статуэтак, апрацоўкі бронзы яны істотна адрозніваліся пахавальнымі абрадаміВ. А. Могильников, Формирование коренного населения Тюменского Обь-Иртышья. Археолагі лічаць, што ў аснове гэтых адрозненняў знаходзіўся экалагічны фактар. Але генетычныя даследаванни пачатку XXI ст. паказалі істотныя адрозненні ў паходжанні розных груп хантыNorthwest Siberian Khanty and Mansi in the junction of West and East Eurasian gene pools as revealed by uniparental markersGenetic features of ancient West Siberian people of the Middle Ages, revealed by mitochondrial DNA haplogroup analysis. Так, паўночна-заходняя тэрытарыяльная група падобна суседзям-мансі фарміравалася пераважна дзякуючы мігрантам з паўночнага ўсходу Еўропы і толькі часткова — з Азіі, а больш усходнія — пераважна дзякуючы выхадцам з Усходняй Сібіры і Алтая.
Гісторыя У першай палове II тысячагоддзя н. э. ханты паспяхова каланізавалі землі ўздоўж рэк Об і Іртыш, дзе развівалі рыбалоўную гаспадарку. У гэты перыяд ішоў актыўны працэс станаўлення дзяржаўных утварэнняў. Сярод іх вядомы Абдорскае, Кодскае, Белагорскае, Эмдэрскае, Казымскае, Назымскае, Бардакоўскае княствыУгорские княжестваКазымское княжество . На чале іх стаялі князі, улада якіх была спадчыннай. Яны мелі сталыя ваенныя дружыны, часта вялі вайны, збіралі даніну з заваяваных родаў, захоплівалі маёмасць і рабоў. Сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі цэнтрам княстваў былі добра ўмацаваныя «гарадкі»А. Мельников, Военное дело таежных народов Западной Сибири.
З XI ст. ханты і мансі ніжняй плыні Обі былі вядомы ў Старажытнай Русі як Югра. У 1193—1194 гг. наўгародскі ваявода Ядрэй арганізаваў ваенную экспедыцыю супраць Югры, але пацярпеў паражэннеЯнин В. Я послал тебе бересту… / Валентин Янин. — Москва: Школа «Языки русской культуры», 1998 С. 322. З сярэдзіны XV ст. цікавасць да падначалення зямель ніжняй плыні Обі мела Вялікае Княства Маскоўскае. У 1483 г. падчас ваеннай экспедыцыі супраць мансі маскоўскія ратнікі паланілі Кодскага князя Малдана. У 1484 г. Маскву наведала югорскае пасольства, у тым ліку прадстаўнік Кодскага княства Пыткей. Кодскае княства прызнала залежнасць ад Масквы, а Іван III далучыў да свайго тытула «вялікі князь Югорскі». У 1499—1500 гг. ваенная экспедыцыя С. Курбскага вымусіла прызнаць залежнасць ад Масквы Ляпінскае і Абдорскае княствы.
У XV — XVI стст. яшчэ адным важным цэнтрам уплыву на дзяржавы ханты было Сібірскае ханства. Нават у ніжняй плыні Обі мясцовыя князі прымалі татарскія тытулы мурза і тайшыПеревалова Е. В., 2000. Обдорские князья Тайшины (историко-этнографический очерк) . Пры хане Кучуме Сібірскае ханства імкнулася спыніць выплату даніны Маскоўскаму Княству з боку хантыД. И. Иловайский, Московско-царский период. Первая половина или XVI век. Падчас пахода Ярмака ў Сібір ханты ўдзельнічалі ў баях на баку сібірскіх татар, аказвалі супраціўленне заваяваннюПоход Ермака Тимофеевича и его гибель. К канцу XVI ст. ўсе дзяржавы хантаў былі падначалены Расіяй.
Расійскі гісторык А. У. Галаўнёў вылучаў тры асноўныя этапы падпарадкавання народаў Заходняй Сібіры РасіяйГоловнев А. Говорящие культуры. С. 89 — 91: Ваенны (канец XVI — XVII стст., разгром або ўключанне ў адміністрацыйную сістэму асноўных ваенна-палітычных цэнтраў тубыльцаў) Канфесійны (XVIII ст.; масавае хрышчэнне тубыльцаў) Прававы (з пачатку XIX ст.; прававое падпарадкаванне мясцовага насельніцтва)
На першым этапе некаторыя княствы ханты захавалі сваю аўтаномію. Так, у 1583 г. кодскі князь Алача здолеў дамовіцца з рускімі казакамі, у далейшым удзельнічаў у паходах супраць мансійскага Кандынскага княства і нават пашырыў свае тэрыторыі. У 1586 г. абдорскі князь Лугуй атрымаў ад Івана IV ахоўную граматуОбдорское княжество — Государства мира. Роды кодскіх князёў Алачавых і абдорскіх князёў Тайшынаў мелі правы расійскіх дваранПеревалова Е. В., 2000. Обдорские князья Тайшины (историко-этнографический очерк) . Праз іх ішла выплата ясака ў расійскі дзяржаўны скарб, яны ўдзельнічалі ў ваенных паходах на баку расійскіх войск, за што атрымалі правы кіраваць і судзіць мясцовае насельніцтва. У 1609 г. княгіня Ганна Алачава падрыхтавала змову супраць расійскіх улад, прыцягнула да яе мансі і абдорцаў. Але змова была выкрыта, Ганна арыштавана. У 1642 г. яе ўнук князь Дзмітрый Алачаў быў пазбаўлены свайго тытула, а Кодскае княства ліквідаванаГл.: Бахрушин, С. Остяцкие и вогульские княжества в XVI—XVII веках. — Ленинград: Из-во народов Севера, 1935 . Абдорскія князі Тайшыны фармальна захоўвалі ўладу да канца XIX ст.
На другім этапе ў 1714—1718 гг. дзякуючы высілкам мітрапаліта Філафея Ляшчынскага ханты намінальна прынялі праваслаўе, хаця прыхільнікі традыцыйнай веры аказвалі місіянерам супраціўленне. У вынику рэформы 1822 г.СИБИРСКИЕ РЕФОРМЫ 1822 ГОДА В ОТЕЧЕСТВЕННОЙ И ЗАРУБЕЖНОЙ ИСТОРИОГРАФИИ ханты былі падначалены мясцовым расійскім адміністрацыйным структурам.
У 1920-ыя і 1930-ыя гг. Обскі рэгіён ператварыўся ў месца ваенных сутычак, у якія аказаліся ўцягнутымі карэнныя насельнікіСоветский период — Музеи Югры. У 1930 г. была створана Асцяка-Вагульская нацыянальная акруга, пачалося стварэнне алфавіта і пісьма ханты, школ і культурных ўстаноў для навучання на роднай мове. Аднак савецкія рэформы (калектывізацыя, узбуйненне паселішчаў, раскулачванне і інш.) руйнавалі звыклы лад жыцця. Карэннае насельніцтва часцяком выціскалася з абжытых месцаў, пазбаўлялася ўласнасці на гаспадарчыя ўгоддзі, а традыцыйнае гаспадарка дэградавала. Ханты ўдзельнічалі ў Казымскім паўстанні (1931—1934 гг.)Казымское восстание і паўстаннях 1934 і 1943 г. на ЯмалеВосстания на Ямале 1934 , 1943 гг.. У пасляваенны час з’явіліся нацыянальныя інтэлектуальныя колы (пісьменнікі, настаўнікі, журналісты). З канца 1980-ых гг. ханты робяць захады для адраджэння нацыянальнай культуры.
Культура thumb|Рыбалоў каля зрубнай хаціны, 1900 г.
Заняткі Ужо да прыходу рускіх паўднёвыя ханты былі знаёмы з земляробствам і жывёлагадоўляй. Сеялі галоўным чынам ячмень. Апрацоўвалі палі матыкамі, каласы вырывалі, а не зразалі, замест малацьбы абпальваліЖивотноводство и земледелие хантов и мансов . Пазней навучыліся вырошчваць гародніну. Трымалі канёў для перавозкі грузаў, кароў і авечак. Міграцыя на поўнач вымусіла ханты трымаць аленяў. У тундры і лесатундры аленегадоўля самадыйскага тыпу, калі выпасваюць статкі па 1000—1500 галоў, вандруюць у мерыдыянным кірунку: увесну — на поўнач, увосень — на поўдзеньЗанятия и промыслы. У лясной зоне аленяў трымаюць пераважна з транспартнымі мэтамі.
Галоўным заняткам здаўна было рачное рыбалоўства. Ім займаліся ўсе групы ханты. Рыбу лавілі на працягу года з дапамогай лоўчых прылад. Асноўным сезонам для рыбалоўства лічылася лета. У абдорска-кунавацкай групы ханты гэты занятак аказаў значны ўплыў на народны календар, стаўленне завалаў у ліпені суправаджалася асаблівымі рытуаламіВИДЫ ХОЗЯЙСТВЕННОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ХАНТЫ: РЫБОЛОВСТВО, ОХОТА И ОЛЕНЕВОДСТВО .
З даўніх часоў паляванне падзялялася на мясное (на дзікіх буйных зяроў і птушак) і футраваеОхота и рыболовство хантов и мансов . Апошняе пачыналася з першым снегам і мела важнае значэнне, паколькі футрам выплочвалі ясак. Звяроў здабывалі з дапамогай дзіды, пазней — стрэльбы. Таксама карысталіся капканамі. Кодскія ханты ў XVII ст. скардзіліся на недахоп футравых жывёл у навакольных лясах, чым апраўдвалі ваенныя кампаніі супраць іншых ханты, мансі, ненцаў і селькупаўГл.: Бахрушин, С. Остяцкие и вогульские княжества в XVI—XVII веках. — Ленинград: Из-во народов Севера, 1935. Юганскія ханты спецыялізаваліся на паляванні на зайцоўОхота и рыболовство хантов и мансов . На ласёў палявалі ў канцы лета — пачатку восені з дапамогай сабак. Зрэдку здабывалі мядзведзяў у бярлогах рагацінай і стрэльбай. Вадаплаўную птушку палявалі звычайна ўвесну, падчас прылёту, і ўлетку, падчас лінькі.
Жытло Традыцыйны лад жыцця большасці ханты быў толькі напалову аселы. Існавалі стацыянарныя зімовыя паселішчы, а таксама часовыя летнія ў месцах здабычыПоселения и жилища. Зімовыя паселішчы налічвалі ад 5 да 25 хацін, сезонныя — не болей за 3-5. Хаціны размяшчаліся на берагах рэк на некаторай адлегласці аднан ад адной. Традыцыйнае паселішча ўключала жылую хаціну, адзін ці некалькі гаспадарчых свіранаў, навесы для захоўвання маёмасці, глінабітная печ для выпечкі хлеба пад падстрэшкам, адкрыты летні агмень для прыгатавання ежы, вешала для прасушкі сетак і адзення, вялення і вэнджання рыбы, будкі для сабак. Зімовыя хаціны чамыш кат былі зрубнымі, заглыбленымі ў зямлю. Ацяпляліся глінянымі агменямі. Для дадатковага ацяплення абкладваліся мохам. Хаціны ладзіліся аднакамернымі. На зямлю насцілалі дошкі, над імі — цыноўкі і скуры, летам завешвалі тканінай ад камароў. Ханты-аленегадоўцы часцяком жылі ў чумах ненецкага тыпу.
Транспарт thumb|Традыцыйныя лыжы Традыцыйныя сродкі перасоўвання — лыжы, нарты з запрэжкамі для аленяў і сабак. Улетку карысталіся лодкамі — кадаўбамі, з дошак, вялікімі лодкамі з каютамі, крытымі драўнянай кароюХанты .
Вопратка Вопратку найчасцей шылі з рыбіных і птушыных скур. Футра выкарыстоўвалася для ацяплення і ўпрыгожвання. Замест нітак выкарыстоўвалі ласіныя і аленевыя сухажыллі. Таксама вопратку склейвалі рыбіным клеем. Летнюю вопратку рабілі з крапіўнага і канаплянага палатнаКак и где живут ханты и манси. — Про ханты и манси. . Мужчынскае адзенне было глухім, жаночае — з распа́хам. У астатнім элементы адзення мала адрознівалісяОдежда хантов . Распаўсюджаная вопратка: халат, шуба, кафтан, штаны, хустка і інш.
Кухня