Купалаўская () — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Аўтазаводской лініі паміж станцыямі «Першамайская» і «Няміга». Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі «Фрунзенская» — «Трактарны завод» (без «Першамайскай»). Звязана перасадкай са станцыяй «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі. З’яўляецца самай малалюднай станіцай Мінскага метрапалітэна: пасажырапаток тут у суткі складае каля 6 тысяч чалавекУлічваліся толькі пасажыры, якія патрапілі на станцыю з уваходу на вуліцу Карла Маркса (даныя за 2016 год). Названа ў гонар народнага беларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца побач.

Канструкцыя Станцыя метро «Купалаўская» — аднаскляпеністая, мелкага залажэння, мае два ўваходныя вестыбюлі. Станцыя злучаецца з «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі праз агульны вестыбюль і пераход, які злучае цэнтры платформаўМінчане далі мянушку "кішка" пераходу паміж Купалаўскай і Кастрычніцкай і "круг" вестыбюлю, які злучае абедзве станцыі. Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс.

«Купалаўская» і тунэлі Аўтазаводской лініі пабудаваны на меншай глыбіні, чым «Кастрычніцкая», і скляпенні станцыі аддзелены ад паверхні вуліцы Энгельса адлегласцю менш за метр.

Афармленне Тэма матываў паэзіі Янкі Купалы натхніла архітэктара Я. Леановіча і мастака В. Даўгалу, таму інтэр’ер так і перапоўнены гэтым сугуччам. Вядучая тэма задала тон усёй мастацкай кампазіцыі. Чыстыя белыя скляпенні асветлены схаванымі крыніцамі асвятлення. Рэльеф стылізаванага арнаменту складае яркі кантраст з керамікай, якой абліцаваны пуцявыя сцены. Каляровая палітра тут — цёплыя зеленавата-залацістыя адценні і цёмна-шэры, амаль зямлісты колер, якім выкладзены цокаль сцен і падлога пасадачнага перона. Дапаўняюць агульную кампазіцыю тарцавыя сцены, выкананыя з празрыстага падсветленага знутры каляровага мастацкага шкла. Усё разам стварае цэласны вобраз утульнасці і мяккіх беларускіх напеваў.

Выхады Агульны з «Кастрычніцкай» выхад размешчаны на праспекце Незалежнасці і вядзе да Кастрычніцкай плошчы, Палацаў Рэспублікі і культуры прафсаюзаў, універмага ГУМ і ўніверсама «Цэнтральны».

Другі выхад, паўднёвы, размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Карла Маркса і Энгельса і вядзе да тэатра імя Янкі Купалы, Аляксандраўскага сквера і будынка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выхад са станцыі з бок тэатра імя Янкі Купалы працуе з 7:00-21:00. У іншы час уваход ажыццяўляецца праз вестыбюль станцыі метро «Кастрычніцкая».

Фотагалерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Аўтазаводская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Мінску