Зарку́ль () — возера ў паўднёвай частцы Паміра, на мяжы Афганістана і Таджыкістана.

Возера знаходзіцца на вышыні 4126 м. Уваходзіць у склад прыроднага запаведніка «Заркуль». Плошча паверхні возера 38,9 км².

З возера выцякае рака Памір — адзін з вытокаў ракі Пяндж.

Літаратура

Катэгорыя:Памір Катэгорыя:Геаграфія Афганістана Катэгорыя:Азёры Таджыкістана Катэгорыя:Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць