Нарын (, ) — рака ў Кыргызстане і Узбекістане, пры зліцці з ракой Карадар'я ўтварае раку Сырдар'я. Даўжыня . Плошча басейна . Бярэ пачатак з ледавікоў Цэнтральнага Цянь-Шаня, цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цяснінах. Жыўленне снега-ледавіковае, у вярхоўях ледавікова-снегавое. Сярэдні расход вады ля Учкургана (40 км ад вусця) 429 м³/с, найбольшы — 2880 м³/с. Паводка ў траўні. Узімку шуга. Вада з Нарына выкарыстоўваюцца для арашэння зямель Ферганскай даліны; з Нарына бярэ пачатак Вялікі Ферганскі канал. На рацэ — Учкурганская ГЭС, Тактагульская ГЭС; гарады Нарын, Таш-Кумыр, Учкурган.

Катэгорыя:Прытокі Сырдар’і Катэгорыя:Рэкі Кыргызстана Катэгорыя:Рэкі Узбекістана