Захад — жылы раён у Мінску. Пачаў забудоўвацца ў 1978 годзе. Мяжуе з жылымі раёнамі Кунцаўшчына, Красны Бор і Сухарава. Побач з раёнам знаходзіцца лесапаркавая зона «Мядзведжына».

Праектаванне эксперыментальнага жылога раёна Захад пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а забудова — у 1978 годзе. Прапанавалася размесціць на 210 гектарах тэрыторыі па абодвух баках вуліцы Прытыцкага пяць мікрараёнаў, разлічаных на пражыванне 95 тысяч жыхароў. Акрамя таго, адначасова тут павінна была з’явіцца і прамысловая зона з шэрагам высокатэхналагічных прадпрыемстваў радыё- і мікраэлектронікі.

На сённяшні дзень, жылым раёнам Захад лічацца чатыры мікрараёна на поўдзень ад вуліцы Прытыцкага. А першы мікраён, які знаходзіцца на поўнач ад вуліцы, апынуўся ў складзе жылога раёна Кунцаўшчына.

Асноўныя вуліцы

Прытыцкага Адзінцова Бурдзейнага Лабанка Цімашэнка Якубоўскага

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае дарослая (№ 2) і дзіцячая (№ 25) паліклінікі. У жылым раёне размешчаны 16 устаноў дашкольнай і 7 сярэдняй адукацыі. Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Заходні», ўніверсамамі «Нарач» і «Родная старонка» (раней называўся «Гродна»). Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.

Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Захад-3 і дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына. Побач з раёнам знаходзяцца дзве станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына і станцыя Каменная Горка.

Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 11 д/с Вяснянка — Маршала Лосіка 12 д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 Панядзелак — пятніца 17 д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына 29 д/с Карастаянавай — д/с Кунцаўшчына 30а Мінскрыбпрам — Красны БорПанядзелак — пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 42 д/с Сухарава-5 — Люцынская 54 д/с Захад-3 — ст.м. Спартыўная 60 д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы 62э д/с Захад-3 — Навінкі 83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы 101 д/с Дружная — ГЦ Ждановічы 116 д/с Каменная Горка-5 — д/с Малінаўка-8 121 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы 121д д/с Сухарава-5 — Люцынская 122э д/с Кунцаўшчына — Соф'і Кавалеўскай 137 д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя Панядзелак — пятніца 138 д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні 140 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы Панядзелак — пятніца 144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына 149 д/с Захад-3 — Люцынская 159 д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 163 д/с Сухарава-5 — Варанянскага 177э д/с Кунцаўшчына — Азярцо 184с д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага 185с д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына 188с Брылевічы — Школа № 188 189э д/с Захад-3 — РКМЦ Тралейбусныя маршруты: 7 д/с Сухарава-5 — АВ Цэнтральны 8 д/с Сухарава-5 — д/с Дружная 9 д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал 13 д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал 18 д/с Сухарава-5 — Люцынская 21 д/с Сухарава-5 — Люцынская 25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 31 д/с Кунцаўшчына — д/с Сямашкі 38 д/с Сухарава-5 — д/с Славінскага 44 д/с Захад-3 — АВ Цэнтральны 48 д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 Панядзелак — пятніца 52 д/с Малінаўка-4 — Люцынская 55 д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная 66 д/с Сухарава-5 — ст.м. Міхалова 77 д/с Сухарава-5 — Сапёраў Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына, станцыя Каменная Горка

Крыніцы

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)