На́ра () — рака ў Маскоўскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі).

Назва Назва Нара балцкага паходжанняВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования 1981. — Москва, 1982. — С. 36..

Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Narantis, Narasa, Nar-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — С. 223., рачныя назвы Нароўля, Нарач (Nar-, Ak-).

Варыянт таго ж кораня Ner- у водных назвах Няропля, Нярус(с)а (прыток Дзясны), Нерэта (возера ля дзвінскай ракі Таропы), Нерэста (рака на Павоччы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. — Москва, 1976. — С. 137., у літоўскіх рачных назвах тыпу Neris, Nereta, NerotisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228..

Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 766..

Гідраграфія Даўжыня ракі 158 км. Плошча вадазбору 2030 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 5,5 м³/с, каля вёскі Папіна — 4,92 м/с. Жыўленне ракі пераважна снегавое.

Уздоўж ракі шмат населеных пунктаў, у т.л. раённыя цэнтры Серпухаў і Нара-Фамінск.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Калужскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)