Бе́лая Русь — беларуская палітычная партыя, створаная ў 2023 годзе на аснове рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», галоўная праўладная партыя рэжыму Лукашэнкі.
Гісторыя Пра намер пераўтварыць грамадскую арганізацыю «Белая Русь» у палітычную партыю было абвешчана ў лютым 2023 года . У пачатку сакавіка была апублікавана праграма будучай партыі. Устаноўчы з’езд партыі прайшоў 18 сакавіка 2023 года ў канцэртнай зале «Мінск». Каля 1000 дэлегатаў і 15 948 прысутных на Устаноўчым з’ездзе аднагалосна прагаласавалі за стварэнне новай беларускай палітычнай партыі. У прэзідыум першага з’езду ўвайшлі 12 чалавек. Былі прыняты статут і праграма партыі. Па аднагалосным рашэнні партыю ўзначаліў кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Алег Аляксандравіч Раманаў.
28 чэрвеня 2025 года старшынёй партыі абрана Вольга Мікалаеўна Чамаданаваhttps://belta.by/politics/view/belorusskuju-partiju-belaja-rus-vozglavila-chemodanova-723570-2025/ Белорусскую партию «Белая Русь» возглавила Чемоданова].
Грамадскае аб’яднанне працягвае існаваць паралельна.
Функцыі Як адзначаюць праваабаронцы, адной з функцый партыі ёсць удзел у імітацыі грамадскай дзейнасці і палітычных працэсаў у інтарэсах рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах адсутнасці апазіцыйных партый. Таксама важнай функцыяй выступае дзяржаўная прапаганда і палітычны кантроль.
Крыніцы
Спасылкі Сайт партыі «Белая Русь»
Катэгорыя:2023 год у Беларусі