Guda — беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага (у тым ліку, рэгіянальнага) гучання.

Пра гурт Аснову рэпертуару гурта Guda складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай культуры. Яны вывучаюцца ўдзельніцамі гурта непасрэдна з голасу, што дазваляе амаль дакладна пераняць манеру выканання. Некаторыя песні, якія ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаванні, былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песні выконваюцца акапэльна, за выключэннем танцавальных прыпевак. Рэгіянальная манера спеву і дыялект заўсёды захоўваюцца.

Выканаўцы гурта Guda практыкуюць голасны спеў (паняцце ўведзена этнамузыколагам З. Я. Мажэйка), які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэрыі выканання: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вялікім дыханні), «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага спеву характэрнае мноства гукавых фарбаў, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісы на ўзлётах ды спадах, падрыгванні голасу, доўгія і кароткія воклічы на асобных фанемах) — так выконваюцца, найперш, песні вясенне-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзінных песень.

Творчай мэтай гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога — разуменне вялікай старадаўнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю. Фальклор для нас — Веды, угрунтаваныя ў старажытную мясцовую Традыцыю, і частка асабістага СусветуСтаронка "Guda" на Facebook.Строі, у якіх выступаюць спявачкі, пашытыя ўручную паводле этнаграфічных звестак (апісанняў і фотаздымкаў) і адпавядаюць таму гісторыка-культурнаму рэгіёну, з якога яны родам.

Гісторыя Гурт Guda быў створаны ў 1996 годзе як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры. За 20 гадоў існавання склад удзельніц неаднаразова змяняўся, аднак нязменнай заставалася спецыфічнае «гучанне» — надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага.

Гурт выпусціў 3 сольныя студыйныя альбомы, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.

У 2011 быў прэзентаваны кліп на песню «За горэю крэмянэю».

У 2012 была створана Школа традыцыйнага мастацтва гурта Guda. З выпускнікоў курсу «Мастацтва традыцыйнага танцу» была ўтворана танцавальная суполка, якая ў 2015 годзе ўвайшла ў склад гурта.

Дыскаграфія 2002 Архаічныя абрадавыя сьпевы

«Архаічныя абрадавыя сьпевы» — першы студыйны альбом гурта, які выйшаў у свет у 2002 г. Перавыданне адбылося ў 2006 г.

Спіс кампазіцый

Каралю-каралевічу (Веснавая) 1:06 Клік, вясна! (Гуканьне вясны) 1:13 Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая) 1:36 Ой, да за гуменьцам (Валачобная) 2:52 А дзе ж ты, Юр’я, ўрасiўся (Юраўская) 1:18 Юр’я, ўставай рана (Юраўская) 1:34 Мядуніца (Веснавая карагодная) 1:13 Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы) 2:04 За горэю крэмянэю (Веснавая) 1:32 Паганяй волы (Веснавая) 2:04 Што й па мору (Веснавая карагодная) 3:13 Ой, бяроза белая (Веснавая) 2:06 Ой, дай божэ тэплэ літо (Веснавая талочная) 1:56 А на траваццэ, рано (Купальская) 1:31 Па бару хаджу (Пятроўская) 1:42 Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская) 1:28 Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная) 1:53 Соняйка да на заходе (Вясельная) 1:21 Маладзенькая Галечка (Вясельная) 1:38 Й у неділечку рано (Вясельная) 3:22 Наварыў братка піва (Восеньская бяседная) 2:46 Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная) 2:40 Мяцеліца (Калядная) 1:02 А йшла коліда па льду (Калядная) 1:12 Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная) 1:49

2005 Ігры багоў

«Ігры Багоў» — другі студыйны альбом гурта

Спіс кампазіцый

Паданьне аб утварэньні зямлі … 0.36 Даўней жылі людзі, ня вералі богу (перадвелікодная паставая) … 4.29 Аповяд пра Цмока … 1.05 А дзе ты Юр’я ўрасіўся (юраўская) … 1.19 Юр’я, уставай рана (юраўская) … 1.35 Песенька мая хароша (пахаваньне стралы) … 0.57 Аповяды пра агонь нябесны і агонь зямны … 1.30 Ішла Купалка сялом (купальская) … 0.48 Ды, гарэла Купайло на горэ (купальская) … 2.05 Дзе ты, Купала, купалася (купальская) … 1.31 Сьвяты Яня, дзе дасюль быў? (купальская) … 2.23 Чырвоная рожа (купальская) … 1.32 Аповяд пра ігру Сонца … 0.25 Гуляла соняйка (купальская) … 1.10 Паданьні пра Сонца, Месяц і Зару … 2.09 Ой, месяцу, месяцу, да ўзыйдзі ранюсенька (купальская) … 0.54 Зара мая вячэрняя (жніўная) … 1.05 Блізьнечы міт — паданьне пра браткі … 1.05 А на Купала на Йвана (купальская) … 1.54 Аповяд пра Спарыша … 0.20 Хадзіў Раю на вуліцы (дажынкі) … 2.21 Пярун-Перуне (замова) … 1.50 Заключэньне … 0.11

2014 ВясельлеGUDA. САЎНДТРЭК ДА БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЬЛЯ

Спасылкі Старонка гурта на Last.fm Старонка гурта на Facebook TUT-Бава. Гурт Guda: Затачэнне людзей у калгасах за саветамі захавала народную культуру / Tut.by Да сьвята Юр’я гурт GUDA і Дзьмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песьні / Будзьма беларусамі

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі