Жыватворны агонь ( — Святое Святло) — агонь, які выносіцца з Магілы Гасподняй на асобым богаслужэнні, якое праводзіцца штогод у Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме Уваскрэсення Хрыстова ў Іерусаліме. Вынас велікоднага агню сімвалізуе выхад з Магілы «Святла Сапраўднага», гэта значыць уваскрэслага Ісуса Хрыста.

Першыя пісьмовыя паведамленні сведак пра цудоўнае з’яўленне «Святога Святла» ў Магіле Гасподняй датуюцца IX стагоддзем.

У наш час цырымонію праводзяць святары Іерусалімскай праваслаўнай царквы, Іерусалімскага патрыярхата Армянскай апостальскай царквы, а таксама Копцкай і Сірыйскай цэркваўПаводле Статус-кво (варыянт 1929 года) у службе таксама прымалі некаторы ўдзел і прадстаўнікі ордэна францысканцаў, аднак цяпер гэтага, відаць, не адбываецца..

Служба транслюецца ў прамым эфіры ў Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, а таксама на Кіпры, у Ліване, Егіпце і іншых краінах. Акрамя таго, Жыватворны агонь адмысловымі авіярэйсамі штогод дастаўляюць у Балгарыю, Беларусь, Грузію, ГрэцыюУ Грэцыю ён дастаўляецца ўрадавым самалётам, прычым яго суправаджаюць дзяржаўныя чыноўнікі высокага рангу і прадстаўнікі Эладскай Праваслаўнай царквы: Greeks Celebrate Easter Day. April 20, 2009 by Greek News , Малдову, ПольшчуŚwięty Ogień przybył do Warszawy, РасіюДастаўкай у Расію займаецца Фонд Андрэя Першазванага: У Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь. Сербію, Украіну, дзе яго з урачыстасцю сустракаюць дзяржаўныя і царкоўныя лідары.

У Беларусі Жыватворны агонь перадаецца ў капліцы, манастыры, цэрквы, дзіцячыя дамы, школы, бальніцы, на свечкі прыхаджанам, запальваецца ля помнікаўhttps://www.sb.by/articles/agarnuts-zhyvatvornym-svyatlom-.html.

Сімвалічнае значэнне Служба Вялікай суботы ў храме Магілы Гасподняй сімвалічна паказвае Мукі Хрыстовы, Пахаванне і Уваскрэсенне Ісуса Хрыста. Сам вынас Святога Святла сімвалізуе выхад з Магілы Святла Сапраўднага, гэта значыць уваскрэслага Ісуса Хрыста. У дачыненні да Агню, які выносіцца з Магілы, самі ўдзельнікі цырымоніі — грэчаскія і армянскія святары — выкарыстоўваюць не слова «Агонь», а «Святло» (, ).

Апісанне цырымоніі Іерусалімскі Патрыярх праходзіць храм Святога апостала Якава і ідзе праз паўднёвыя дзверы ў алтар храма Уваскрэсення. Армянскае, копцкае і сірыйскае праваслаўнае духавенства, якое ўвайшло пасля Іерусалімскага Патрыярха, ідзе да яго і прамаўляе зварот. Пасля гэтага пачынаецца хросны ход, які тры разы абыходзіць Кувуклію, мармуровую капліцу над пячорай Магілы Гасподняй, дзе і быў, паводле падання, пахаваны Ісус Хрыстос.

Пасля заканчэння хроснага ходу Іерусалімскі Патрыярх распранаецца і заходзіць у Кувуклію ў суправаджэнні армянскага архімандрыта. Грэчаскі Патрыярх моліцца на Магіле ГасподняйThe Holy Light. Апісанне службы на сайце Іерусалімскага Патрыярхата . Усё заціхае, людзі моляцца, чакаючы сыходжання Агню.

Праз некаторы час, праведзены ў напружаным чаканні і малітве, унутры Кувукліі з’яўляецца святло, у храме раздаецца звон. З акенцаў Кувукліі з’яўляюцца падпаленыя пучкі свечак, якія падаюцца грэчаскім Патрыярхам і армянскім архімандрытам. Ад іх свечак Агонь запальваюць бегуны, пасля чаго Агонь хутка распаўсюджваецца па храме.

Святары, якія стаяць каля ўваходу ў Кувуклію, і простыя паломнікі, якія стаяць уздоўж шляху, па якім будзе ісці Патрыярх, не запальваюць сваіх свечак да часу яго выхаду. Пасля таго, як Патрыярх з’яўляецца і бласлаўляе ўсіх святлом ад сваіх свечак, ад іх запальваюць свае свечкі грэчаскія святары. Затым Патрыярх пачынае хутка ісці наперад, таму што з усіх бакоў да яго наступаюць людзі, якія жадаюць атрымаць Агонь ад яго свечак. Стрымлівае ціск натоўпу аховаВідэазапіс 2006 года youtube.comВідэазапіс 2008 года youtube.com.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўе Катэгорыя:Храм Магілы Гасподняй Катэгорыя:Іерусалімская Праваслаўная Царква Катэгорыя:Вялікдзень Катэгорыя:Цуды ў хрысціянстве