RIMA — рок-гурт з Беласточчыны з Гарадка.

Гісторыя Гурт заснаваны ў 2000 годзе.Oficjalna strona zespołu RIMA Песні выконваюцца на беларускай і польскай мовах. У 2000 годзе былі пераможцамі конкурсу фэсту Басовішча. Прымалі ўдзел ў гэтым фэсце ў 2002, 2004—2010 і 2012 гадах. Назва RIMA утворана з першых літараў імён удзельнікаў гурта. Хаця ўдзельнікаў было пяць, лішнюю літару «А» было вырашана адкінуць.

У 2015 годзе гурт быў рэарганізаваны: з удзельнікаў RIMA і Drapped Fel Андрэй Паплаўскі сабраў новы калектыў Ostrov.„Басовішча-2015”. Другі дзень  / Радыё Рацыя

Дыскаграфія

Альбомы Praz żyćcio (2001) Pradajem siabie (2003) Kalevala (2009)Калевала – трэці альбом гурта RIMA гатовы! / Будзьма беларусамі Akustycznie (2011)Беларускі гурт RIMA з Беластока прадставіў чацверты альбом / ЗБС "Бацькаўшчына"

Удзел у зборніках Сэрца Эўропы in rock (2001, песні «Стары млын» і «Wódka»)

Удзельнікі Андрэй Паплаўскі: спеў Ігар Самойлік: гітара Андрэй Грэсь: ударная ўстаноўка Марцін Кахановіч: гітара Марэк Ядкоўскі: бас-гітара (у гурце з 18 верасня 2004) Раман Карповіч: бас-гітара (у гурце да 18 верасня 2004)

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе