Му́тніца — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ятранка (прыток ракі Моўчадзь, басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,9 м/км. Пачынаецца за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пісарукі Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Ятранку на захад ад вёскі Касцюкі Дзятлаўскага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. Каля вёскі Барышына на рацэ створаны сажалкі.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Моўчадзі Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна