Георгій Кантарыя (; нар. , ) — грузінскі футбаліст, абаронца клуба «Тэлаві».
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Зугдзідзі, а ва ўзросце 14 гадоў трапіў у акадэмію тбіліскага «Дынама». Выступаў за «Дынама» ў юнацкім першынстве Грузіі, у сезоне 2014/15 стаў яго пераможцам. У 2015 годзе пачаў дарослую кар’еру ў складзе клуба «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.
У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантрактГрузинский защитник Кантария подписал контракт с "Неманом". У сувязі з траўмамі іншых абаронцаў здолеў замацавацца ў асноўным складзе гродзенцаў. У сезоне 2018 таксама быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на сезон 2019. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам, у жніўні не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»Кантария подписал новый контракт с "Неманом".
У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе вярнуў трывалае месца ў аснове, толькі ў маі і чэрвені адсутнічаў з-за пяціматчавай дыскваліфікацыі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб.
У лютым 2022 года папоўніў склад «Тэлаві»Кантария перешел в грузинский "Телави", а ў ліпені 2022 года перабраўся ў азербайджанскі «Кяпаз». Летам 2023 года вярнуўся ў «Тэлаві».
Міжнародная кар’ера У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Грузіі. Дэбютаваў за моладзевую зборную 23 студзеня 2018 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:1).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі ФК Зугдзідзі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлаві Катэгорыя:Ігракі ФК Кяпаз