Габі Кікі (нар. ) — камерунскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ».

Клубная кар’ера З дзяцінства да 2015 года знаходзіўся ў сістэме клуба «Бомс», у сезоне 2016 выступаў за «Эдынг Спорт».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Мінска, аднак не падышоў і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, часам выступаў як цэнтральны абаронца.

У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца 2019 года. У складзе брэсцкай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года. У сезоне 2019 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся трывалым іграком асновы дынамаўцаў і ў 2020 годзе.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух», дзе таксама стаў іграком стартавага складу. У студзені 2022 года падпісаў кантракт з ціраспальскім «Шэрыфам».

У студзені 2024 года папоўніў склад казахстанскага «Актабэ».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019 Чэмпіён Малдовы (2): 2022, 2023 Уладальнік Кубка Малдовы (2): 2022, 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі ФК Эдынг Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ