Іса Ндой (; нар. , Ціес, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме, а ў 2007 годзе перайшоў у іранскі клуб «Зоб Ахан», з якім у сезоне 2008/09 стаў віцэ-чэмпіёнам краіны і уладальнікам Кубка. У ліпені 2009 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з украінскім клубам «Валынь», дзе стаў асноўным брамнікам, па выніках сезона 2009/10 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу. Улетку 2011 года пакінуў «Валынь».
У ліпені 2012 года стаў іграком дэбютанта нямецкай Бундэслігі — клуба «Гройтэр», за які так і не згуляў у чэмпіянаце. Улетку 2013 года перабраўся ў французскі клуб «Крэтэй» з Лігі 2. У першай палове 2015 года гуляў за іранскі клуб «Трактар Сазі», пасля чаго доўгі час заставаўся без каманды.
У студзені 2017 года стала вядома, што Іса Ндой разам з братам Біранам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія» з МазыраЧелядко, Курлович, два сенегальца и еще два футболиста пройдут просмотр в «Славии». Аднак, у Беларусь Іса прыехаў толькі ў сакавікуИсса Ндой. Гулливер из “Трактора”, тым не менш здолеў стаць асноўным брамнікам мазыран. У маі 2017 года не гуляў з-за траўмы, з верасня да канца сезона не зноў не з’яўляўся на полі. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і Іса пакінуў мазырскі клубБратья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию".
У жніўні 2018 года далучыўся да клуба «Мюлуз» з пятага дывізіёна Францыі. Гуляў там да 2022 года, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Сенегала ў таварыскім матчы супраць Марока (0:3). Ндой выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 0:1 і прапусціў два мячы. У 2008 годзе трапіў у пашыраную заяўку сенегальцаў на Кубак афрыканскіх нацый 2008, аднак у канчатковы склад не быў уключаны. У 2013 годзе згуляў другі матч за зборную, выйшаўшы ў перапынку ў таварыскай сустрэчы з Замбіяй (1:1), галоў не прапускаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Ірана (2): 2009, 2015 Уладальнік Кубка Ірана: 2009
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Сенегала Катэгорыя:Ігракі зборнай Сенегала па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Жанна д’Арк Катэгорыя:Ігракі ФК Зоб Ахан Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гройтэр Фюрт Катэгорыя:Ігракі ФК Крэтэй Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Сазі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мюлуз