thumb|300px|Від на вёску з боку возера Іказнь (, ) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)Решение Браславского районного Совета депутатов от 27.03.2009 № 137 «О преобразовании сельских населённых пунктов в агрогородки» у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Іказнь уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавета. Насельніцтва 305 чал. (2005). Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Браслава, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Мёры, на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Мёры.

Назва Варыянты назвы вёскі ў гістарычных крыніцах: Икажно, Кажня, Ыкажна, ИказноКастусь Шыдлоўскі. Іказнь // С. 478..

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Іказнь датуецца 1499 годам, калі навакольныя землі набыў сакратар вялікай княгіні Алены Іван Сапега. 25 сакавіка 1504 года вялікі князь Аляксандр дазволіў яму заснаваць у маёнтку замак, мястэчка і назваць апошняе «паводле свайго меркавання».

У пачатку XVI ст. у Іказні збудавалі царкву, якую неўзабаве пераабсталявалі на кальвінскі збор. У 1515 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі, аднак Іказненскі замак вытрымаў аблогу. У Інфлянцкую вайну ў 1561 годзе яны зноў спрабавалі здабыць замак. Польскі гісторык А. Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (2-я пал. XVI ст.) адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава за 2 мілі ляжыць». thumb|справа|Іказненскі замак, з карты 1613

6 чэрвеня 1593 года ўладальнік Іказні Леў Сапега фінансаваў тут касцёл Цела і Крыві Хрыста, пры якім адкрыліся школа і шпіталь. У 1627 Ян Сапега выдаткаваў грошы для ўніяцкай царквы. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 дамоў пры рынку і 80 вулічных; сярод насельнікаў 5 шаўцоў, 4 млынары, купец, кравец, рэзнік.

Падчас Трынаццацігадовую вайну ў 1654 годзе Іказненскі замак занялі маскоўскія, а ў 1655 годзе — шведскія войскі. Паводле падымнага рэестру 1690 года, у іказненскіх уладаннях ваяводы віленскага Казіміра Яна Сапегі налічвалася 240 дымоў. У Вялікую Паўночную вайну Іказнь моцна пацярпела ад ваенных дзеянняў паміж прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага і Аўгуста Моцнага (страты ацэньваліся ў 50 тыс. фларынаў). Станам на 1781 у парафіяльнай школе было 14 вучняў, на 1782 — 12.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Іказнь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерні. У 1800 годзе вёска перайшла ў валоданне старосты браслаўскага I. Бужынскага, у гэты час тут было 50 двароў, касцёл, царква, плябаніі каталіцкая і ўніяцкая, карчма, млын, папскі двор.

У 1919 годзе Іказнь была адным з цэнтраў сялянскага паўстання на Дзісеншчыне супраць бальшавіцкай улады («мяцеж зялёных»). Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Перабродскай гміне Браслаўскага павета. Станам на 1931 годзе ў Іказні было 96 двароў, пачатковая школа, млын, дзейнічаў гурток Беларускага Інстытута гаспадаркі і культуры.

У 1939 годзе Іказнь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. З 1970 года Іказнь у складзе Цяцеркаўскага сельсавета. Станам на 1971 тут было 88 гаспадаракКастусь Шыдлоўскі. Іказнь // С. 479., на 1994 — 128 двароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Флор Манцэвіч (1890—1941) — педагог і грамадскі дзеяч. Мікола Дварэцкі (1903—1988) — беларускі рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.

Дэмаграфія XVII стагоддзе: 1628 — каля 600 чал. XVIII стагоддзе: 1800 — 163 чал. XIX стагоддзе: 1879 — 541 чал. (270 муж. і 271 жан.)Ikaźń // S. 255. XX стагоддзе: 1931 — 480 чал.; 1971 — 268 чал.; 1994 — 328 чал.; 1997 — 325 чал. XXI стагоддзе: 2005 — 305 чал.

Інфраструктура У Іказні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Памятныя мясціны Іказненскі касцёл Божага Цела Свята-Мікалаеўская царква 1905 г.

Спасылкі

Здымкі на Radzima.org Тетёркинский сельсовет

Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя:Цяцеркаўскі сельсавет

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства