Жан-Патрык Абуна Ндзана (; нар. , , Камерун) — камерунскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (2010—2016).

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай акадэміі «Дружба» з горада Дуала, выступаў за каманды другога дывізіёна Камеруна «Раён Спорт» і «Атэнтык». У 2009 годзе перайшоў у адзін з вядучых камерунскіх клубаў «Лез Астр», з якім тройчы станавіўся срэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату. З 2014 года выступаў у кангалезскім клубе «Леапардс», у складзе якога двойчы стаў чэмпіёнам Конга.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна, аднак не падышоў і неўзабаве далучыўся да іншага клуба — «Крумкачы»Камерунский защитник Абуна проходит просмотр в «Крумкачах». У сакавіку зноў апынуўся ў «Нёмане»Камерунский защитник Абуна снова пройдет просмотр в «Немане», з якім у выніку падпісаў кантрактАбуна Ндзана официально стал игроком "Немана". У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гадыАбуна Ндзана на два года продлил контракт с "Неманом". У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком асновы гродзенцаў. У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў датэрмінова разарваў кантракт з «Нёманам»"Неман" расторг контракт с Абуной.

У жніўні 2019 года далучыўся да жэнеўскага «Алімпіка» з чацвёртага дывізіёна Швейцарыі, а ў лютым 2020 года перабраўся ў «Гран-Саканэ» з шостага дывізіёна, дзе гуляў да лета 2021 года.

Міжнародная кар’ера 3 сакавіка 2010 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Камеруна ў таварыскім матчы супраць Італіі (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Трапіў у пашыраную заяўку зборнай на чэмпіянат свету 2010, аднак у канчатковы склад не быў уключаны.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Камеруна (3): 2010, 2011, 2013 Чэмпіён Конга (2): 2014, 2016 Уладальнік Кубка Конга: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Леапардс Далізі Катэгорыя:Ігракі ФК Лез Астр Катэгорыя:Ігракі ФК Атэнтык Дуала Катэгорыя:Ігракі ФК Раён Спорт