«Bieły Son» — гурт з Беласточчыны.

Гісторыя Гурт выконваў песні на беларускай мове. Прымаў удзел у фестывалі «Басовішча». У 1997 годзе ў Беластоку Беларускім Аб'яднаннем Студэнтаў (пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і мастацтва Польшчы і Польскага Радыё «Беласток») быў выдадзены аднайменны з назвай гурта альбом, песні ў ім напісаны на словы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы, беластоцкіх паэтаў Віктара Шведа і Віктара Стахвюка. Анатоль Мяльгуй характыразаваў гурт як прадстаўнікоў рамантычна-патрыятычнай плыні выканаўцаў.Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 111-112.

У цяперашні час гурт спыніў сваё існаванне.

Дыскаграфія

Альбомы Bieły Son (МС, 1997)

Удзел у зборніках Сэрца Эўропы in rock — «Зорка» (2001) Жыць для Беларусі — «У песьнях ёсьць хлеб» (2005)

Склад / Музыкальный блог Ян Хоха (Jan Chocha): спеў, акустычная гітара Марта Драль (Marta Dral): спеў Яўген Маліноўскі (Eugeniusz Malinowski): гітара Даніэль Матысюк (Daniel Matysiuk): ударныя Тадэвуш Дарошка (Tadeusz Doroszko): бас-гітара

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы