«Сердце дурака» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі рок.
Гісторыя Ідэя гурта стала зараджацца ў 1998 годзе, калі на нефармальных магілёўскіх тусоўках «Кніжнік» і «Задуньковье» стаў з'яўляцца 14-гадовы паэт Цімафей Яравікоў, які пісаў тэксты адразу для некалькіх маладых магілёўскіх гуртоў. У адзін з іх з назовам «Перекрёсток теней» ён неўзабаве быў запрошаны на вакал. Так пачалася гісторыя групы. Гурт, які выконваў песні ў жанры «агародны (дваровы) блюз» праіснаваў некалькі гадоў, даў некалькі канцэртаў і знік у 2000 годзе.
У 2002 годзе Цімафей Яравікоў апынуўся ў эпіцэнтры стварэння новай рок-н-рольнай супольнасці з назвай «Центр живого рока». Пры актыўным садзейнічанні ЦЖР, у маі 2002 года Цімафей набраў новы склад з музыкаў магілёўскага панк-гурта «Глюкі» і тады пачаліся рэпетыцыі. За некалькі дзён да першага канцэрту новага калектыву была прыдуманая назва — «Сердце дурака» і 30 мая 2002 года ў рок-клубе «Сектор» адбыўся дэбют.
У 2002-2003 гурт «Сердце дурака» перажываў бясконцыя змены складу, таму канцэрты былі рэдкія, але ўжо ў пачатку 2004 году прадставіў новую праграму. У 2005 годзе гурт ў складзе: Яўген Звераў (ударныя), Радзівон Бондараў (гітара), Раман Жыгараў (бас-гітара), Яўген Даніленка (клавішы), Цімафей Яравікоў (спеў) быў узмоцнены Паўлам Яравіковым.
У 2009 годзе гурт прэзентаваў дэбютны альбом «Децтво», а таксама стаў лаўрэатам фестываля «Mass Medium Fest-2009».
У 2011 годзе «Сердце дурака» атрымалі дыплом на конкурсе лепшых тэкстаў беларускіх песень «ZorkiText» за альбом «Децтво». 31 снежня гурт прэзентаваў інтэрнэт-сінгл «Январь. Снегири». Напачатку 2012 года ў калектыве адбыліся чарговыя кадравыя змены, тады ж знялі першы кліп на песню «Январь». 7 кастрычніка 2012 года ў мінскім клубе «Граффити» адбылася прэзентацыя зборніка лепшых студыйных запісаў «X», які быў выдадзены лэйблам «Вігма».
У 2013 годзе выйшаў сінгл «Могилёвская», на песню пазней быў зняты кліп. У 2015 годзе гурт прэзентаваў альбом «Могила льва». У лютым 2016 года ўбачыў свет трэці кліп гурта — «Снегири». Вясной 2016 года прайшла прэзентацыя трэцяга альбома «Война и любовь».
Дыскаграфія
Альбомы Децтво (2009) Могила льва (2015) Война и любовь (2016)
Сінглы «К началу начал» (2006) «Небо-потолок» (2010) «Январь. Снегири» (2011)
Зборнікі «Х» (2012)
Удзел у зборніках «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Маці»
Склад Цімафей Яравікоў — Спеў, гітара, губны гармонік Аляксей Палаўчэня — барабаны Аляксандр Балбераў — сола-гітара Дзмітрый Танко — бас-гітара
Былыя ўдзельнікі
Марына Бучкова — клавішныя (2002) Рыгор Грыбаноўскі — барабаны (2002) Ганна Гергенсан — барабаны, перкусія (2003—2004) Алесь Палтарацкі — баян (2003—2004) Радзівон Бондараў — сола-гітара (2004—2008) Павел Яравікоў — сола-гітара (2004—2008) Раман Жыгараў — бас-гітара (2002—2009) Яўген Звераў — барабаны (2004—2010)
Аляксандр Барысенка — сола-гітара (2008—2009) Арцём Радаў — сола-гітара (2008—2012) Аляксандр Кротаў — бас-гітара (2009—2013) Лідзія Ткачова — клавішныя (2012) Віктар Нікішаў — флейта (2012—2014) Аляксей Скоб — бас-гітара (2013—2014) Яўген Даніленка — клавішныя (2004—2015)
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі