Жо́він — старычнае возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Назва Назва Жовін балцкага паходжанняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187..
Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Žuvìnė (рака і возера), Žuvinta (рака), Žuvintas (возера)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 406..
Ад літоўскага žuvis «рыба», žuvinis, žuvinas «рыбны», латышскага zuvs «рыба».
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі таго ж паходжання мяркуюцца назвы дзесенскай ракі Жавінка, сожскай ракі ЖавуніцаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 187.. Фанетычна блізкі корань Жэв- у назвах рэк Жэведзь (Жоведзь), Жэведзь (Жэвеліха), ЖэвеньП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 105, 210, 212., якія непасрэдна блізкія да Жавінкі ў басейне Дзясны і маюць вядомыя ў балцкай гідраніміі пашыральнікі -d-, -n-, -l-.
Варыянтны да «рыбнага» кораня Žuv- корань Žuk- у назве верхняволжскай ракі Жукопа (< *Žuk-apė «Рыбная рака»)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9., у тапоніме Жукойні (> Žuk-ain-) на Павіллі. Ад таго ж балцкага žuv- «рыба», якое дало і прускае *zukas (> suckis), літоўскае žūklys «рыбак», žūklė «рыбалка»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 890—891.. Далей да індаеўрапейскага *ğheu- «рыба»K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1199.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 416—417..
Пашыральнік -in- у балцкіх гідронімах на ўсходзе Жодзень (возера на Падзвінні), Чэусен (Чэусень) на Верхнім ПавоччыТопоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 294..
Назва возера Жовін значыць «Рыбнае (возера)».
Гідраграфія Возера знаходзіцца прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна і прыкладна за 3,6 км на паўночны захад ад вусця ракі Ольса. Плошча паверхні 0,16 км². Злучаецца пратокамі з двума азёрамі і ў паўночнай частцы каналам з ракой Бярэзіна. Катлавіна возера старычнага тыпуОбщая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» .
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N35-107. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гг.
Спасылкі Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Клічаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны