Андрэ Фрэдэрык Курнан (; ,  — ) — амерыканскі ўрач і фізіёлаг, па паходжанні француз.

У 1930 годзе скончыў медыцынскі факультэт Парыжскага ўніверсітэта, у тым жа годзе пераехаў у Нью-Ёрк. З 1951 года прафесар медыцынскага факультэта Калумбійскага ўніверсітэта.

За распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца) ганараваны (сумесна з В. Форсманам і Д. Рычардсам) Нобелеўскай прэміі (1956).

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Медыкі ЗША Катэгорыя:Фізіёлагі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)