Ксёнж (пол. Książ) або Фюрстэнштайн (ням. Fürstenstein) — найбуйнейшы замак Сілезіі і трэці па велічыні ў Польшчы пасля Мальбарка і Вавеля. Размешчаны на ахоўнай прыроднай тэрыторыі непадалёк ад Валбжыха.

У XIII—XIV стст. замак служыў рэзідэнцыяй з дома Пястаў. Яго будаўніком лічыцца Болька I Суровы (кіраваў у 1287-1301). 30-метровы данжон і сярэдневяковыя часткі замка ўзведзены ў другой палове XIV стагоддзя. У 1392 г. адышоў да багемскай кароны, у 1428—29 гг. заняты гусітамі.

З 1509 г. да канца Другой сусветнай вайны замкам валодаў графскі род Хохбергаў, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя таксама атрымаў у спадчыну ад  правы на княства Пшчыньскае (герцагства Плес). У другой палове XVI стагоддзя Хохбергі абнавілі замак у адпаведнасці з мастацкімі густамі эпохі Адраджэння.

У 1671—88 гг. Фюрстэнштайн быў адноўлены пасля Трыццацігадовай вайны. Італьянскі дойлід Антоніа Даменіка Росі перабудоўвае паўднёвае крыло ў стылі барока. На працягу XVIII ст. амаль усе інтэр'еры былі пераабсталяваны у стылях барока і ракако.

У час Другой сусветнай вайны нямецкае камандаванне ўключыла замак у праект «Волат» (Riese), які прадугледжваў перанос нямецкіх прамысловых прадпрыемстваў пад зямлю. Многія інтэр'еры замка былі страчаны, а пад ім былі выкапаныя два паверхі (на ўзроўні 15 і 53 метраў пад узроўнем падлогі, адпаведна).

Улады сацыялістычнай Польшчы размяшчалі ў замку розныя канторы. У цяперашні час Ксёнж з'яўляецца «гваздом» турыстычнага маршруту «Замкі Пястаў». Ідзе паступовае аднаўленне парку і інтэр'ераў.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны інтэрнэт-сайт замка Ксёнж Інфармацыя для турыстаў

Катэгорыя:Замкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Сілезіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ніжнесілезскага ваяводства Катэгорыя:Валбжых