Уй — рака ў Новасібірскай і Омскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш (басейн ракі Об).
Даўжыня 387 км, плошча вадазбору 26 700 км². Бярэ пачатак на Васюганскай раўніне. Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка па чэрвень. Сярэдні расход вады за 48 км ад вусця каля 24 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, выкрываецца ў красавіку — пачатку мая.
Катэгорыя:Рэкі Омскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Іртыша