Спірэя вербалістая (Spiraea salicifolia) — кветкавая расліна, тыпавы від роду сямейства . Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі.

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна, пераважна ў жывых агароджах. Меданос.

Назва

Спірэя вербалістая, медуніца, спырнікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927., шпырнік балотны., спірэяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927..

Апісанне Марозаўстойлівы прамы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. Расце на вільготных і пераўвільготненых глебах. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Перыяд цвіцення чэрвень-жнівень. Парасткі Парасткі голыя, злёгку кантаваныя, чырванавата-бура-жоўтага колеру, растуць прама ўверх. Лісце Лісце падоўжана-ланцэтнае, востраканцовае, голае, на кароткіх хвосціках. Аснаванне клінападобнае. Вострапільчатыя краі могуць мець вейчыкі. Колер верхняга боку лісця цёмна-зялёны, ніжняга — светла-зялёны. Даўжыня звычайна ад 4, 5 см да 7 см, радзей дасягае 11 см. Іх шырыня 1,5—2,5 см.

Кветкі Колер ружовы. Суквецці — мяцёлкі, якія растуць на канцах галін, да 12 см у даўжыню. Маюць вузкапірамідальную, надыходзячую да цыліндрычнай, форму.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Спірэя Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе