Лубя́нка — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сярмяжка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 37 км². Пачынаецца ў напрамку на паўночны захад ад вёскі Вялікія Навікі. Упадае ў Сярмяжку за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Трылес. Рэчышча Лубянкі часткова каналізаванае ў верхнім цячэнні.

Каля левага берага ракі вёска Харытонава.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сулы (прыток Нёмана)