Ру́твіца рагатая (Lotus corniculatus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва

Рутвіца рагатая, руцвіцаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, трызаўка, заяччы браткі, рута польная Ботанический словарь, Спб, 1878, заячча трава, палявая акацыяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Сінонімы У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Сцябло ляжачае, прыўздымаецца або ўзыходзіць. Корань стрыжнёвы. Лісце чарговае, чарашковае, тройчатае.Прылісткі завостраныя, лісточкі да 15 мм даўжынёй, яйкападобныя. Суквецці парасонавыя, пяцікветкавыя. Кветкі да 15 мм даўжынёй, жоўтыя. Чашачка слабаапушаная або голая. Бабы да 25 мм даўжынёй, прамыя.

Цвіце з канца вясны да позняй восені.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне Меданосныя пчолы ахвотна збіраюць нектар з кветак віду. Медадайнасць — да 15 кг з гектара суцэльных пасеваў.

Падвіды

Літаратура

Спасылкі Lotus corniculatus на ILDIS. (англ.) 

Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе