Бэлхатоўская ЦЭС () — буйная польская кандэнсацыйная электрастанцыя з агульнай усталяванай магутнасцю . Размешчана ў горадзе Бэлхатаў Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. У якасці паліва выкарыстоўвае буры вугаль, які здабываецца ў размешчаных побач вугальных разрэзах.
З'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Польшчы і найбуйнейшай ЦЭС Еўрасаюза, чацвёртай у свеце ЦЭС па ўсталяванай магутнасці і, станам на 2016 год, з'яўляецца наймагутнейшай станцыяй, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва выключна буры вугаль.
Сучасны стан Бэлхатоўская цеплавая электрастанцыя вырабляе ў сярэднім 27-28 млрд КВт•гадз у год, што складае 20 % ад усёй гадавой вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы. Станцыя належыць і кіруецца «PGE Elektrownia Bełchatów S.A.», якая з'яўляецца падраздзяленнем .
Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага энергаблока магутнасцю 858 МВт в у кастрычніку 2010 года і шэрагу мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, праведзеных у 2011 і 2015 гадах, агульная ўсталяваная магутнасць станцыі складае Elektrownia Bełchatów pełną mocą | Oddział Elektrownia Bełchatów Oddział Elektrownia Bełchatów » Moc osiągalna w Elektrowni Bełchatów wzrosła do 5 420 MW . Паводле наяўнай інфармацыі, новы энергаблок вытворчасці «Alstom» мае ККД 42 %, што дазваляе зменшыць удзельнае вылучэнне вуглякіслага газу і расходванне паліва. «Alstom» таксама праводзіла мадэрнізацыю ўсіх 12 турбін з мэтай больш эфектыўнага выкарыстання пары, у 2009 годзе быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю энергаблока № 6.
Бэлхатоўская ЦЭС выкарыстоўвае дзве трубы вышынёй 300 м, якія з'яўляюцца аднымі з найбольш высокіх свабоднастаячых канструкцый у
Вылучэнне вуглякіслага газу У 2007 годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ўключыў электрастанцыю ў еўрапейскі спіс адзінаццаці прадпрыемстваў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе, з прычыны вялікага ўдзельнага вылучэння вуглякіслага газу ( або ≈30,1 млн тон CO2 у Для скарачэння колькасці выкідаў CO2 на Бэлхатоўскай ЦЭС збіраюцца прымяніць тэхналогію ўтылізацыі вуглекіслаты на некалькіх энергаблоках у перыяд 2011—2015 гг. Гэтая праграма мадэрнізацыі ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і ацэньваецца ў
Бэлхатоўскае вугальнае радовішча Адкрытую распрацоўку бурага вуглю ў раёне горада Бэлхатаў ажыццяўляе аднайменная польская кампанія «Бэлхатаў». Заснаваная 17 студзеня 1975, дзяржаўная «Бэлхатаў» была прыватызавана 1 студзеня 1999 года, пасля чаго стала мець арганізацыйна-прававую форму таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Асноўным спажыўцом бурага вуглю з'яўляецца Бэлхатоўская ЦЭС.
Здабыча ажыццяўляецца на трох участках (). Радовішча «Bełchatów» з агульнымі запасамі ў 2 млрд тон плануецца выкарыстоўваць да 2038 года.
Фотагалерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Цеплавыя электрастанцыі Катэгорыя:Бэлхатаў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лодзьскага ваяводства Катэгорыя:Электрастанцыі Польшчы