Наталля Радзіна (нар. , ) — журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта charter97.org.
Біяграфія Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька — ваенны ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.
З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.
У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001 — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газета «Имя», «Народная Воля», «Навіны», «Наша Свабода».
З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя'97»Наталля Радзіна.
Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазіцыі. Палітвязень, вязень сумлення.
У верасні 2012 года Наталля Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя'97» у Варшаве. Журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе.
Пераслед У 2010 годзе супраць Наталлі Радзінай была ўзбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97» Наталля Радзіна.
16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў грамадзянскім уварваліся ў кватэру, якую рэдактар афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 камп'ютараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у грамадзянскім ударыў Н.Радзіну ў тварМать Натальи Радиной: Я горжусь своей дочерью (фото) .
Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Наталля Радзіна была збіта, ёй разбілі галаву.
У гэту ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Пад канец снежня 2010 г. ёй прад’яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Міжнародная Амністыя назвала Наталлю Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызваленняПРЕСС-РЕЛИЗ .
Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. 28 студзеня 2011 гНаталля Радзіна выйшла з СІЗА КДБ. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў, і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын.
Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына ў Мінск да следчага КДБ, Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка яна была ў Маскве, але без дакументаў, якія засталіся ў КДБ.
Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі. Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Літву. У гэтай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў ЛітвеНаталля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве Крутой маршрут.
Узнагароды У 2010 годзе намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсій і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»[Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3]. У кастрычніку 2011 г. стала лаўрэаткаю ад Камітэта абароны журналістаўНаталля Радзіна Наталля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы. Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Зноскі
Літаратура За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131) Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3
Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы