Лебяда шызая (Chenopodium glaucum) — аднагадовыя пустазельная травяністая расліна, від роду сямейства .

Арэал Від шырока распаўсюджаны па ўсім паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, сустракаецца ў Аўстраліі.

У прыродных умовах расце па сырых месцах, на берагах вадаёмаў і на саланчаках, паблізу жылля чалавека — на смеццевых месцах і агародах.

Батанічнае апісанне Расліна з працягнутым, прыўзнятым або прамым, часта галінастым, сцяблом вышынёй да 75 см. Лісце чарговае, на хвосціках, выцягнутае, ля асновы клінаватае, з жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай. На ніжнім баку ліставай пласцінкі маецца бялёса-сопкі налёт, верхні бок чысты, гладкі, зялёнага колеру.

Кветкі абодваполыя з голымі калякветнікамі, сабраны ў кароткія шчыльныя коласападобныя суквецці. Цвіценне працягваецца з ліпеня па верасень.

Насенне круглявае, 0,5—0,7 мм у дыяметры, з глянцавай паверхняй цёмна-бурага колеру, пакрытае плёнкавым, лёгка аддзяляльным перыкарпіям. На адной расліне ў жніўні-верасні выспявае да 3000 семачак.

У месцах сумеснага росту з утварае гібрыд вонкава падобны на Chenopodium glaucum, але з характэрнай сярэдняй жылкай і мучністым налётам на ніжнім баку лісця.

Гаспадарчае значэнне Вегетатыўныя часткі расліны ядуцца многімі відамі свойскай жывёлы, у тым ліку вярблюдамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лебяда Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе