Крапіўніца (Aglais urticae) — дзённы матылёк з сямейства , від роду Aglais.
Відавы эпітэт назвы — urticae, паходзіць ад слова urtica (крапіва) і тлумачыцца тым, што крапіва — адна з кармавых раслін вусеняў гэтага віду.
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 22-24 мм. Знешні край крылаў зубчасты, кожнае крыло з адным рэзкім выступам. Самцы па афарбоўцы мала адрозніваюцца ад самак. Крылы зверху цагляна-чырвоныя, з шэрагам буйных чорных плям, ля кастальнага краю падзеленых жоўтымі прамежкамі; у вяршыні пярэдняга крыла невялікая белая пляма. Прыкаранёвая палова задняга крыла карычнева-бурая, знешняя — цагляна-чырвоная, паміж гэтымі ўчасткамі рэзкая мяжа. Па вонкавым краі крылаў размешчаны шэраг блакітных плям у форме паўмесяца. Ніжняя паверхня крылаў карычнева-бурая, папярок пярэдняга крыла ідзе шырокая жоўтая паласа.
Вусень цёмны, аж да чорнага, з жаўтлявымі падоўжнымі палосамі не толькі збоку, але і на спіне. Колер яец жоўты. Кукалка належыць да віду пакрытых. Рухомасць кукалкі абумоўліваецца рухамі яе брушка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Шырока распаўсюджаная ў Еўропе, а таксама ў Малой Азіі, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Кітаі, Манголіі, Японіі, Паўночным В’етнаме і Карэі. Сустракаецца яна паўсюль у Расіі, акрамя Крайняй Поўначы, у Беларусі, краінах Балтыі, Малдове, ва Украіне, на Каўказе, у Закаўказзі, у Казахстане. Назіралася таксама на Камчатцы, у Магаданскай вобласці і Якуціі.
Сустракаецца ў парках, на лугах, узлесках лясоў, прычым не толькі ў далінах, але і высока ў гарах. У Альпах была знойдзена на вышыні каля 3000 м, а ў Гімалаях — на вышыні больш за 5000 м над узроўнем мора.
Развіццё
На поўдні развіваецца 2-3 пакаленні. Зімуюць матылькі, якія вясной адкладаюць яйцы. Першых перазімавалых матылькоў у сярэдняй паласе Расіі можна сустрэць ужо ў красавіку. Матылёк зімуе ў пячорах, падвалах і на паддашках жылых дамоў. Яйцы крапіўніца адкладае групамі па 100—200 штук на ніжні бок ліста крапівы двухдомнай або Urtica urens. Першае пакаленне вусеняў развіваецца з мая па чэрвень, другое — з ліпеня па жнівень. На кармавых раслінах яны жывуць вывадкамі, не распаўзаючыся далёка адзін ад аднаго. Для акуклівання вусень шукае зацішныя месцы або акукліваецца прама на сцеблах раслін, часта вісіць на пабудовах, платах. Кукалка свабодная, прымацоўваецца галавой уніз. Стадыя кукалкі працягваецца каля двух тыдняў. Матылі лётаюць з чэрвеня да восені і пасля зімоўкі вясной. Зімуюць у дуплах і пад карой дрэў, на гарышчах дамоў, радзей на балконах.
Кармавыя расліны вусеняў: , у тым ліку , , і іншыя крапіўныя; , )Nymphalis urticae на www.nic.funet.fi .
Лётае ў розных адкрытых біятопах, часта антрапагенных.
Гаспадарчае значэнне Вусені звычайна развіваюцца на крапіве, радзей на каноплях, часам яны пашкоджваюць лісце хмеля.
Класіфікацыя Існуюць наступныя падвіды крапіўніцы: Aglais urticae var. baicalensis — Саяны, Забайкалле Aglais urticae var. chinensis — Паўночны В’етнам, Кітай Aglais urticae var. connexa — паўднёвая частка даліны Усуры, Паўднёвы Сахалін, Курылы, Японія Aglais urticae var. eximia — даліны рэк Амур і Усуры Aglais urticae var. kansuensis Aglais urticae var. polaris — Паўночная Еўропа, Сібір, Далёкі Усход Aglais urticae var. stoetzneri — Сычуань Aglais urticae var. turcica — Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Забайкаллі, Капетдаг, Сярэдняя Азія Aglais urticae var. urticae — Еўропа, Заходняя Сібір, Алтай. Намінатыўны падвід
Цікавыя факты Вядома, што крапіўніцы і капусніцы адрозніваюць чырвоны колер, а такія матылі, як аксамітніцы, яго не бачаць.
Было выпушчана даволі шмат паштовых марак з выявай крапіўніцы ў дзяржавах: Андора (1994); Бельгія (1993); Вялікабрытанія (1981); Венгрыя (1961, 1973); Германія (1962); Гернсі (1981, 1988); Данія (1993); Нарвегія (1993); Олдэрні (1997); Польшча (1967); Фінляндыя (2003)Крапивница на сайте «Бабочки на почтовых марках Европы» (Праверана 14 сакавіка 2010).
Спасылкі Крапіўніца на рэгіянальнай калекцыі Хабараўскага краю Nymphalis urticae на www.nic.funet.fi Крапіўніца (Aglais urticae) на сайце аб матыльках Lepidoptera.ru
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Німфаліды