Гарбузовыя (Cucurbitáceae) — сямейства раслін парадка Гарбузакветныя класа Двухдольныя. Налічвае па розных падліках 125-183 радоў i каля 900 відаў. Раздзяляецца на два падсямействы: Cucurbioideae і Zanonioideae.

Біялагічнае апісанне

Гарбузовыя — аднагадовыя ці шматгадовыя травы, радзей — кусты. Сцябло мае вусікі, якія маюць парасткавае паходжанне. Кветкі часцей аднаполыя.

Распаўсюджанне Прадстаўнікі сямейства Гарбузовыя распаўсюджаны галоўным чынам у трапічных і субтрапічных раёнах. Асабліва багаты відавы састаў у Амерыцы, Афрыцы і Азіі.

Роды

У культуры

Па інфармацыі некаторых крыніц, гарбузовыя былі аднымі з першых культурных раслін. У прыватнасці, яны былі важнай сельскагаспадарчай культурай для цывілізацый старажытных мая, ацтэкаў і інкаў. Археолагі знайходзяць сляды культурных гарбузовых у Мексіцы нават каля 7000 г. да н.э.

Цікавыя факты

Да сямейства Гарбузовыя належыць самы вялікі плод у свеце. У штаце Вісконсін (у ЗША) з расліны гарбуза быў атрыманы плод вагай каля 821.23 кг. Плод занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.