Паляксяне ― заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Заходняга Буга ў першых стагоддзях II тысячагоддзя н.э.

Першая згадка Упершыню згадваюцца ў першай кнізе .

Этымалогія назвы Назва можа паходзіць ад назвы ракі Lek (Elk), згодна з Е. НалепамJ. Nalepa. Jaćwięgowie: nazwa i lokalizacja. Białystok, 1964. С. 46-49., або ад назвы Палесся (паляшане - paleksiani), згодна з К. БугамK. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 153..

Яшчэ версія - ад балцкіх гідронімаў узору Pala, Palios, Pelesa, Pelysa ― балоты, балоцісты лясок.

У польскіх крыніцах згадваюцца як polexiani («паляксяне» або «паляшане»). У сучаснай польскай гістарычнай літаратуры іх звычайна называюць podlasianie, радзей podlaszanie.

Гісторыя паляксян На думку некаторых гісторыкаў, паляксяне разам з яцвягамі, дайновай і судавай складалі яцвяжскі племянны саюз, іх суседзямі былі галінды і мазаўшанеНасевіч В. Тэрыторыя // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т1: Абаленскі—Кадэнуыя. — С. 36. —684 с. —ISBN 985-11-0314-4. .

Баляслаў IV Кучаравы каля 1166 года і князь у 1192 годзе хадзілі вайной на паляксянаўСвежинский В. Балты и балтские диалекты в древней Беларуси // Дзяды. — Мн., 2012. — № 9=. — С. 217―232.Глава 43. Как Казимир подчинил своему господству полешан // Великая хроника о Польше, Руси и их соседях. / Под ред. В. Л. Янина. — : Изд-во Московского университета, 1987. — С. 226..

У XIII стагоддзі паляксяне неаднаразова падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку, да канца XIII стагоддзя паляксян засталося мала, і жылі яны, у асноўным, у цяжкадаступных мясцінах Белавежскай пушчы і інш. У далейшым іх землі ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае. У другой палове XIX стагоддзя паляксяне (паляшане, палясяне) згадваюцца ў статыстычных дакументах Расійскай імперыі як жыхары некаторых паветаў Гродзенскай губерні, ― адзначалася, што яны былі праваслаўнымі, але адрозніваліся ад астатніх сялян абліччам і звычаяміЧаквін І. У. Паляксяне // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1989. С. 382.

Літаратура Łowmiański Н. Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego, tom I, s. 17—19; tom II, s. 105—109. Encyklopedia powszechna PWN. Wyd. III. T. 3. Warszawa: PWN, 1985, s. 576. ISBN 83-01-00003-1

Катэгорыя:Балты Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы