Дзебра — ручай у горадзе Магілёве, правы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 2,5 км. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў III з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. Мае вузкія (5—7 м) і глыбокія даліны (да 25 м), схілы якіх прарэзаны шматлікімі ярамі. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Катоўскага.

Цераз Дзебру перакінуты 4-пралётны безназоўны мост, па якім праходзіць праспект Міру, і некалькі невялічкіх масткоў.

Этымалогія Патамонім можна тлумачыць з некалькіх пазіцый. Як характарыстыку даліны — «невялікі лес», «густы лес». Акрамя таго, у значэнні «глыбокі яр, лес, даліна, паток у цясніне, роў». Сапраўды, ручай мае глыбокую даліну. Назва можа быць звязана са старажытнай індаеўрапейскай асновай DHEUBH — «глыбокі»Шаруха, І. М. Гідранімія наваколляў Магілёва / І. М. Шаруха // Проблемы устойчивого развития регионов Республики Беларусь и сопредельных стран : СБОРНИК НАУЧНЫХ СТАТЕЙ VIII МЕЖДУНАРОДНОЙ НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКОЙ ИНТЕРНЕТ-КОНФЕРЕНЦИИ, Могилев, 15 марта – 15 2019 года / под ред. И. Н. Шарухо, А. В. Клебанова. – Могилев: Могилевский государственный университет имени А.А. Кулешова, 2019. – P. 72-75..

Літаратура Пушкін, І. Рэкі і вадасховішчы Магілёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 28 снеж. — С. 6.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Магілёва