Э́рнст І́нгмар Бе́ргман ( ;  — ) — знакаміты шведскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт, дзе вывучаў літаратуру і гісторыю мастацтваў. З 1942 года працаваў у тэатры, ставіў п'есы У. Шэкспіра, Г. Ібсена, А. Стрындберга, А. Чэхава, сучасных драматургаў. Але сусветную вядомасць набыў у кіно.

Прафесійна працаваць у кіно Бергман пачаў у 1941 годзе, рэдагаваў сцэнары. Аднак неўзабаве ён напісаў уласны сцэнар пад назваю «Цкаванне», які быў экранізаваны ў 1944 годзе. Далей бадай для ўсіх сваіх карцін сцэнары пісаў сам Бергман.

У 1946 годзе пачаў здымаць і ўласныя фільмы. Сусветнае прызнанне прынеслі яго рэжысёрскія працы 1950-х — 1960-х гадоў — «Сунічная паляна», «Сёмая пячатка», «Усмешкі летняй ночы», «Камунія», «Маўчанне», «Персона». Пачынаючы з фільма «Дзявочая крыніца», нязменным аператарам Бергмана робіцца Свэн Нюквіст. Дагэтуль шмат якія карціны Бергмана былі знятыя аператарам Гунарам Фішэрам.

Рэжысёр працягваў актыўна працаваць у кіно ў наступныя дзесяцігоддзі. У 1970-я — 1980-я гады на экраны выйшлі «Шэпты і крыкі», «Сцэны з сямейнага жыцця» з некалькіх серый, «Восеньская саната», «З жыцця марыянетак», грандыёзныя «Фанні і Аляксандр» і іншыя.

Творчасць у кіно Асноўныя тэмы творчасці Інгмара Бергмана — крызіс рэлігіі і традыцыйнай сям’і, крызіс асобы; пошукі праўдзівых стасункаў паміж людзьмі. Робячы стаўку на буйны план твараў, што перадаюць складаную гаму пачуццяў, Бергман з дапамогаю сваіх акцёраў выяўляе найскладанейшыя перажыванні экзістэнцыянальнай сустрэчы чалавека з праўдай пра свет усярэдзіне і вакол сябе.

Бергман быў вядомы тым, што шматразова працаваў з аднымі і тымі ж акцёрамі. Сярод Бергманавых акцёраў, якіх рэжысёр зняў у 10 і больш фільмах, можна адзначыць Гунара Б'ёрнстранда, Эланда Юзефсана, Макса фон Сюдава, Бібі Андэрсан, Харыет Андэрсан, Ліў Ульман ды інш.

Тэатральныя пастаноўкі Пасля навучання (1938-1943) Інгмар Бергман займаў пасаду штатнага рэжысёра (а таксама сумешчаныя пасады кіраўніка, 1-га рэжысёра, дырэктара, мастацкага кіраўніка, мастацкага дарадцы) у тэатрах розных гарадоў: Хельсінбарга (1943-1946), Гётэбарга (1946-1950), Мальмё (1952-1959), Стакгольма (1961-1976), Мюнхена (1977-1984) і зноў Стакгольма (1984-2007)http://ingmarbergman.se/en/page/ingmar-bergman-stage-director-74 Ingmar Bergman the stage director (englisch).

Іншыя тэатры і спектаклі Інгмар Бергман быў запрошаным (часовым, госцевым) рэжысёрам спектакляў у паўтара дзясятках іншых тэатраў у Стакгольме і Норчы пінгу (Швецыя, 1938-2002), Осла (Нарвегія, 1967), Лондане (Вялікабрытанія, 1970), Капенгагене (Данія, 1973), Зальцбургу (ФРГ, 1983), а таксама ставіў спектаклі для радыё і тэлебачання (ТБ-тэатр Шведскага тэлебачання, 1957-2003), паставіў дзве оперы, аперэту, браў удзел у стварэнні балета.

Інгмар Бергман паставіў сам або браў удзел у стварэнні прыкладна 170 тэатральных спектакляў.

Выбраная фільмаграфія 1946: Дождж над нашым каханнем (Det regnar på vår kärlek) 1952: Жанчыны чакаюць (Kvinnors väntan) 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika) 1953: Вечар блазнаў (Gycklarnas afton) 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet) 1957: Сунічная паляна (Smultronstället) 1958: На валаску ад жыцця (На краі жыцця/Nära livet) 1958: Твар (Ansiktet) 1960: Дзявочая крыніца (Jungfrukällan) 1961: Праз цьмянае шкло (Såsom i en spegel) 1963: Маўчанне (Tystnaden) 1964: Пра ўсіх гэтых жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor) 1964: Персона (Persona) 1964: Захапленне Анны (En Passion) 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop) 1973: Сцэны з сямейнага жыцця (Scener ur ett äktenskap) 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten) 1976: Тварам да твару (Ansikte Mot Ansikte) 1978: Восеньская саната (Höstsonaten) 1980: З жыцця марыянетак (Aus dem Leben der Marionetten) 1982: Фанні і Аляксандр (Fanny Och Alexander) 1984: Пасля рэпетыцыі (Efter repetitionen) 2003: Сарабанда (Saraband)

Узнагароды

Год Вынік Узнагароды Намінацыя Получатель Оскар 1960 Намінант Оскар Найлепшы арыгінальны сцэнар Сунічная паляна 1961 Лаўрэат Оскар Найлепшы замежны фільм Дзявоцкая крыніца 1962 Лаўрэат Оскар Найлепшы замежны фільм Праз цьмянае шкло 1963 Намінант Оскар Найлепшы арыгінальны сцэнар Праз цьмянае шкло 1971 Irving G. Thalberg Memorial Award Інгмар Бергман 1974 Намінант Оскар Найлепшы фільм Шэпты і крыкі Найлепшая рэжысура Найлепшы арыгінальны сцэнар 1977 Намінант Оскар Найлепшая рэжысура Тварам да твару 1979 Намінант Оскар Найлепшы арыгінальны сцэнар Восеньская саната 1984 Лаўрэат Оскар Найлепшы замежны фільм Фанні і Аляксандр 1984 Намінант Оскар Найлепшая рэжысура Фанні і Аляксандр Найлепшы арыгінальны сцэнар Argentinean Film Critics Association Awards 2005 Лаўрэат Special Condor Сарабанда BAFTA 1960 Намінант BAFTA Film Award Найлепшы фільм Твар 1976 Лаўрэат BAFTA TV Award Best Foreign Programme Чароўная флейта 1984 Намінант BAFTA Film Award Найлепшы фільм не на англійскай мове Фанні і Аляксандр Берлінскі кінафестываль 1958 Лаўрэат Залаты мядзведзь Сунічная паляна 1962 Лаўрэат OCIC Award Праз цьмянае шкло Намінант Залаты мядзведзь Бодыль 1957 Лаўрэат Bodil Найлепшы еўрапейскі фільм Усмешкі летняй ночы 1959 Лаўрэат Bodil Найлепшы еўрапейскі фільм Сунічная паляна 1974 Лаўрэат Bodil Найлепшы еўрапейскі фільм Шэпты і крыкі 1979 Лаўрэат Bodil Найлепшы еўрапейскі фільм Восеньская саната Camerimage 1998 Лаўрэат Special Award Найлепшы дуэт усіх часоў:Рэжысёр - Аператар Інгмар Бергман, Свен Нюквіст Канскі кінафестываль 1956 Лаўрэат Award Best Poetic Humor Усмешкі летняй ночы Намінант Залатая пальмавая галіна 1957 Лаўрэат Адмысловы прыз журы Сёмая пячатка Намінант Залатая пальмавая галіна 1958 Лаўрэат Найлепшая рэжысура Каля жыцця Намінант Залатая пальмавая галіна 1960 Лаўрэат Special Mention Дзявоцкая крыніца Намінант Залатая пальмавая галіна 1973 Лаўрэат Technical Grand Prize Шэпты і крыкі 1997 Лаўрэат Palm of the Palms Інгмар Бергман 1998 Лаўрэат Prize of the Ecumenical Jury Special award for his whole works Інгмар Бергман Cinema Writers Circle Awards 1962 Лаўрэат CEC Award Best Foreign Director (Mejor Director Extranjero) Сёмы друк Сезар 1976 Намінант Сезар Найлепшы замежны фільм Чароўная флейта 1979 Намінант Сезар Найлепшы замежны фільм Восеньская саната 1984 Лаўрэат Сезар Найлепшы замежны фільм Фанні і Аляксандр 2005 Намінант Сезар Best European Union Film (Meilleur film de l'Union Européenne) Сарабанда David di Donatello Awards 1974 Лаўрэат Давыд Best Director - Foreign Film (Migliore Regista Straniero) Шэпты і крыкі 1984 Лаўрэат Давыд Best Director - Foreign Film (Migliore Regista Straniero) Фанні і Аляксандр Best Foreign Film (Miglior Film Straniero) Best Screenplay - Foreign Film (Migliore Sceneggiatura Straniero) 1986 Лаўрэат Прыз Лукіна Вісконці Інгмар Бергман Directors Guild of America 1984 Намінант DGA Award Outstanding Directorial Achievement in Motion Pictures Фанні і Аляксандр 1990 Lifetime Achievement Award Інгмар Бергман Еўрапейская кінапрэмія 1988 Life Achievement Award Інгмар Бергман French Syndicate of Cinema Critics 1984 Лаўрэат Critics Award Best Foreign Film Фанні і Аляксандр Giffoni Film Festival 1983 Лаўрэат Nocciola d'Oro Інгмар Бергман Залаты глобус 1984 Намінант Залаты глобусЗа найлепшую рэжысёрскую працуФанні і АляксандрЗалаты жук1964ЛаўрэатЗалаты жукНайлепшая рэжысураМаўчанне1983ЛаўрэатЗалаты жукНайлепшая рэжысураФанні і Аляксандр1993ЛаўрэатЗалаты жукНайлепшы сцэнар Den Goda viljan Italian National Syndicate of Film Journalists 1960 Лаўрэат Silver Ribbon Best Director - Foreign Film (Regista del Miglior Film Straniero) Сунічная паляна 1961 Лаўрэат Silver Ribbon Best Director - Foreign Film (Regista del Miglior Film Straniero) Сёмая аячатка 1974 Лаўрэат Silver Ribbon Best Director - Foreign Film (Regista del Miglior Film Straniero) Шэпты і крыкі 1979 Лаўрэат Silver Ribbon Best Director - Foreign Film (Regista del Miglior Film Straniero) Восеньская саната 1984 Лаўрэат Silver Ribbon Best Director - Foreign Film (Regista del Miglior Film Straniero) Фанні і Аляксандр Jussi Awards 1975 Лаўрэат Jussi Best Foreign Director Шэпты і крыкі Kansas City Film Critics Circle Awards 1975 Лаўрэат Jussi Best Foreign Director Шэпты і крыкі Kinema Junpo Awards 1962 Лаўрэат Kinema Junpo Award Best Foreign Language Film Дзявоцкая крыніца Best Foreign Film Language Director Mar del Plata Film Festival 1959 Лаўрэат Найлепшы фільм Сунічная паляна Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША 1959 Лаўрэат Special Citation Інгмар Бергман 1973 Лаўрэат NBR Award Найлепшая рэжысура Шэпты і крыкі 1978 Лаўрэат NBR Award Найлепшая рэжысура Восеньская саната Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША 1968 Лаўрэат NSFC Award Найлепшая рэжысура Персона 1969 Лаўрэат NSFC Award Найлепшая рэжысура Сорам 1971 Лаўрэат NSFC Award Найлепшая рэжысура Запал 1973 Лаўрэат NSFC Award Best Screenplay Шэпты і крыкі 1975 Лаўрэат NSFC Award Best Screenplay Сцэны са шлюбнага жыцця Special Award Чароўная флейта New York Film Critics Circle Awards 1973 Лаўрэат NYFCC Award Найлепшая рэжысура Шэпты і крыкі Best Screenplay 1974 Лаўрэат NYFCC Award Best Screenplay Сцэны са шлюбнага жыцця 1983 Лаўрэат NYFCC Award Найлепшая рэжысура Фанні і Аляксандр Сан Жордзі 2006 Лаўрэат Special Award Сарабанда Венецыянскі кінафестываль 1948 Намінант Залаты леў Музыка ў цемры 1958 Лаўрэат Italian Film Critics Award Parallel Sections Сунічная паляна 1959 Намінант Залаты леў Твар Лаўрэат Special Jury Prize 1971 Лаўрэат Career Golden Lion Інгмар Бергман 1983 Лаўрэат FIPRESCI Prize Фанні і Аляксандр Год Вынік Узнагарода Намінацыя Лаўрэат

Літаратурныя творы На беларускую мову Бергманавы творы пакуль што не перакладалі.

Поўная бібліяграфія І. Бергмана прыведзена на сайце Фонду Інгмара Бергманаhttp://ingmarbergman.se/en/productions — Ingmar Bergman Writings (english) і налічвае недзе 140 публікацый.

Дакументальная фільмаграфія

Ингмар Бергман снимает фильм / Ingmar Bergman gor en film / Ingmar Bergman Makes a Movie (Вильгот Шёман / Vilgot Sjöman) 1963, Швеция. Документальный. Продолжительности 5 серий: 00:39:26 + 00:29:43 + 00:30:01 + 00:25:00 + 00:22:59. Документ Форё 1969 / Fårödokument / Faro document (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1970, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:55:42. Документ Форё 1979 /Fårödokument / Farodokument 1979 (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1980, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:39:46. Лицо Карин / Karins ansikte / Karin's Face (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1984, Швеция. Документальный, короткометражный. Продолжительность: 00:13:38. Фанни и Александр. Хроника создания фильма / Dokument Fanny och Alexander (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 1986, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:49:51. Ингмар Бергман: О жизни и работе (ТВ) / Ingmar Bergman On Life And Work / Ingmar Bergman: Om liv och arbete (Йорн Доннер / Jörn Donner) 1998, Швеция. Документальный. Продолжительность: 01:30:40. О "Сарабанде" / Behind Saraband (Ингмар Бергман / Ingmar Bergman) 2003, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:45:00. Ингмар Бергман и Эрланд Йозефсон. Интервью шведского телевидения / Ingmar Bergman: reflection on life, death and love. 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:53:00. Бергман и кино / Bergman and the Cinema (Мари Нирерёд / Marie Nyrerod) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:58:20. Бергман и театр / Bergman and the Theatre (Мари Нирерёд / Marie Nyrerod) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:57:00. Бергман и остров Форё / Bergman and Faro island (Мари Нирерёд / Marie Nyreröd) 2004, Швеция. Документальный. Продолжительность: 00:57:25.