Трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata) — расліна сямейства Трыпутнікавыя, від роду Трыпутнік.

Назва

Трыпутнік ланцэталісты, міжперстніца, нізіперснік, нізіперсніцаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, міжыперсніца, трыпутнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 50 см, са скарочаным карэнішчам і стрыжневым коранем.

Сцябло безлісцевае. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку. Яно ланцэтнае цэльнакрайняе, з 3-5 дугападобнымі жылкамі, у ніжняй частцы ўздоўж жылак пакрыта валаскамі.

Кветкі дробныя сухія са светла-бурым адценнем, сабраныя ў густыя кароткія даўгавата-яйкападобныя каласы. Тычынкі светла-жоўтыя, у 4-5 разоў даўжэй венчыка і выдаюцца з яго.

Формула кветкі:

Плод — яйкападобная тупая двугнёздавая каробачка, якая мае ў кожным гняздзе па адной насеніне. Расліна цвіце ў маі—жніўні. Паспяванне пладоў прыходзіцца на ліпень—верасень.

Распаўсюджанне і экалогія Расце ў Паўночным паўшар'і ў раёнах з умераным кліматам.

Расце на вільготных урадлівых глебах па мурожных і абалонных лугах, на лясных палянах, высечках і прасеках.

Хімічны склад Надземныя часткі расліны ўтрымліваюць флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя. У лісці ўтрымліваюцца вугляводы і арганічныя кіслоты (фумаравая, хларагенавая, неахларагенавая, ванілінавая, ферулавая, протакатэхавая, пара-гідроксібензойная, пара-кумаравая). Насенне ўтрымлівае слізі і тлусты алей.

У каранях знойдзены лінолевая кіслата, халестэрын, сітастэрын, стыгмастэрын і кампестэрын.

Таксанамія Від Трыпутнік ланцэтны ўваходзіць у род сямейства парадку .

Значэнне і выкарыстанне Лісце аказвае супрацьзапаленчае, болесуцішальнае і сакрэталітычнае дзеянне пры захворваннях дыхальных органаў, якія суправаджаюцца выдзяленнем густых сакрэтаў, напрыклад, пры хранічным катары лёгкіх, частым мачавыпусканні і інш. Сок са свежага лісця гэтага расліны дзейнічае змягчальна, супакойвае боль пры фурункулах, ацёках з прычыны ўдараў, укусаў насякомых і інш.

Галерэя пылку

Літаратура

Спасылкі Plantain tarts

Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Трыпутнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі