Канцэртны аркестр «Няміга» — беларускі духавы аркестр. Структурнае падраздзяленне галаўной канцэртнай арганізацыі Мінска ДУ «Мінскканцэрт».

Заснаваны ў 1990 годзе трыма музыкамі-духавікамі, прафесарамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ): дырыжорам і аранжыроўшчыкам, народным артыстам Расіі Львом Муранавым, аранжыроўшчыкам, заслужаным артыстам БССР Віталём Воўкавым і дырыжорам Аркадзем Берыным.Об организации .

Аркестр складаецца ў асноўным з выпускнікоў БДАМ. Ім кіруюць галоўны дырыжор, дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання БДАМ Аляксандр Сасноўскі і дырыжор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фёдараў. Дырэктар калектыву — Шугала Ірына Юр'еўна.

У рэпертуары аркестра сімфанічная класіка і духавая музыка кампазітараў Беларусі і іншых краін, а таксама джазавая і сучасная папулярная музыка.Концертный оркестр «Немига» .

Аркестр актыўна выступае, у тым ліку на тэлебачанні і радыё, сталы ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень». Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступаў у Расіі, на Украіне, у Літве, Польшчы, Германіі, Іспаніі. З аркестрам працавалі такія дырыжоры, як Трэвар Форд (Нарвегія), Дэвід Андрэ (ЗША), Георгій Калінкавіч (Расія), Генадзь Праватараў і Пётр Вандзілоўскі (Беларусь); з ім выступалі Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, Рэнат Ібрагімаў, Марыя Гулегіна і іншыя.

Спасылкі Молодеем вместе с «Немигой» // Минский курьер. — 17.06.2007.

Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі Катэгорыя:Культура Мінска Катэгорыя:Акадэмічныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе